Какие хозяйства лидируют в уборке

Дата:

По состоянию на 29 июля 2013 года лучших результатов на жатве добились:

СПК «Радовецкий» (председатель М.Н. ВОЛОДКЕВИЧ, главный агроном Н.В. МАНЦЕВИЧ, председатель профкома Е.В.УГЛЯНИЦА), где убрано 54,7 процента зерновых и намолочено 1078 тонн зерна при средней урожайности 33,4 центнера с гектара;

СПК «Радостовский» (председатель Л.И. КОРОЛЬ, главный агроном Д.В. ЛИПСКИЙ, председатель профкома В.М. ЗЛОТНИК), где убрано 49,7 процента зерновых и намолочено 926 тонн зерна при средней урожайности 26,1 центнера с гектара;

ОАО «Дрогичинский комбикормовый завод» (директор В.П. БАЛАБУШКО, заместитель директора по селу    Н.И. ВОРОН, председатель профкома С.С. КОСМЕНЧУК), где убрано 49,5 процента зерновых и намолочено 3679 тонн зерна при средней урожайности 31,9 центнера с гектара;

ОАО «Дрогичинский райагросервис» (директор И.Р. БОГДАНОВИЧ, заместитель директора по сельхозпроизводству Б.В. ТКАЧИК, председатель профкома Н.Ф. ДАНИЛЮК), где убрано 49,5 процента зерновых и намолочено 2189 тонн зерна при средней урожайности 34,7 центнера с гектара;

экипаж ОАО «Дрогичинский комбикормовый завод» в составе механизаторов В.В.ГАЛАХА и В.М. ШЕЛЬПУКА, который комбайном КЗС-1218 убрал 303  гектара зерновых и намолотил 800 тонн зерна;

механизатор СПК «Именинский»  Н.Н.ЛАПУТКО, который комбайном КЗС-1218 убрал 152 гектара зерновых и намолотил 694 тонны зерна;

экипаж ОАО «Дрогичинский райагросервис» в составе В.В. ЕЛЬЦА и А.Н. ЗИНОВИЧА, который комбайном КЗС-1218 убрал 192 гектара зерновых и намолотил 610 тонн зерна;

водитель СПК «Пеняково» С.Д. МИХНЮК, который автомобилем ГАЗ-53 Б перевез от комбайнов 728 тонн зерна;

водитель ОАО «Дрогичинский райагросервис» Н.С. БРИЧ, который автомобилем ЗИЛ-ММЗ-554  перевез от комбайнов 684 тонны зерна;

водитель ОАО «Дрогичинский комбикормовый завод» В.В. БОНДАРУК, который автомобилем МАЗ-555102 перевез от комбайнов 681 тонну зерна;

машинист СПК «Осовецкий» П.П. РОМАНЮК, который на агрегате КЗСВ-30Н досушил 2396 тонн зерна.

У апошнія дні ўсталявалася гарачае і сухое надвор’е. Яно спрыяе хуткаму правядзенню ўборкі ўраджаю. Праўда, па начах выпадае буйная раса. І пакуль збажына раніцай прасыхае, механізатары СВК “Радавецкі” праводзяць тэхабслугоўванне, рэгуліроўку асобных вузлоў камбайнаў. На жаль, адзін з іх нядаўна выйшаў са строю і зараз знаходзіцца на рамонце.

… Мы са старшынёй кааператыва Міхаілам Мікалаевічам Валадкевічам на адным з палеткаў, дзе густой сцяной стаіць азімая пшаніца. Наваколле абу- джана гулам матораў. Вось вядуць свой уборачны агрэгат Мікалай Канстанцінавіч Угляніца і яго сын Віктар. Камбайнам КЗС-10 яны ўжо намалацілі сёлета каля 500 тон збожжа.

—Мы, камбайнеры, вырашылі правесці жніво ў самыя сціслыя тэрміны, без страт зерня, — гаворыць М.К. Угляніца. – Я, напрыклад, даўно на пенсіі, але калі пачынаецца ўборка ўраджаю, саджуся за штурвал камбайна. Сёлетні сезон для мяне ўжо 33-ці.

Вялікія надзеі ў гаспадарцы ўскладваюць і на камбайнераў Леаніда Леанідавіча Сліўко, яго напарніка Аляксандра Мікалаевіча Рапінчука, Валерыя Адамавіча Антончыка, які працуе са Сцяпанам Віктаравічам Рапінчуком.

Дзякуючы многім механізатарам, іх стараннай працы ў кааператыве выра- шчаны нядрэнны ўраджай збожжавых культур. Людзі не лічыліся з асабістым часам, калі вялася падрыхтоўка плошчаў да сяўбы, ды і сама сяўба. Праўда, крыху пазней непажаданыя карэктывы ў планы хлебаробаў унеслі неспрыяльныя ўмовы надвор’я. На значных плошчах пасевы і азімых, і яравых культур пасля праліўных дажджоў былі затоплены вадой, у выніку чаго павымакалі. Нягле- дзячы на гэта, у гаспадарцы цяпер з кожнага гектара намалочваюць у сярэднім звыш 33 цэнтнераў збожжа.

590 гектараў – на такой плошчы сёлета неабходна ўбраць зерневыя і зернебабовыя культуры працаўнікам “Радавецкага”. Падлічыўшы ўсе свае магчымасці, тут гэтую работу вырашылі правесці хутка і якасна. Пабываўшы на палях гаспадаркі і паназіраўшы за жнівом, верыцца, што словы хлебаробаў не разыдуцца са справамі.

Старанна наладжана і работа сушыльнай гаспадаркі. Усё намалочанае збожжа адразу ж праходзіць поўны цыкл дапрацоўкі на ЗСК-10, дзе работа арганізавана ў тры змены. Тут трэба аддаць належнае машыністу Фёдару Антонавічу Антончыку і інжынеру-энергетыку Уладзіміру Віктаравічу Кабаеву.

Дапрацоўка збожжа на таку

Прыкладам для іншых можа служыць і арганізацыя працоўнага саперніцтва, распрацоўка мер маральнага і матэрыяльнага заахвочвання. Ужо ў пачатку кожнага новага дня механізатары ведаюць сваю ўчарашнюю выпрацоўку і заробак. Адпалі ў лю-  дзей і клопаты аб харчаванні. Два разы ў поле ўдзельнікам уборачнага канвеера дастаўляюцца высокакаларыйныя абеды. І заслуга ў гэтым загадчыцы сталовай Алены Віктараўны Валадкевіч, повара Таццяны Мікалаеўны Угляніцы і раздатчыцы Валянціны Васільеўны Рапінчук.

Прыемна і тое, што ўсе работы, звязаныя з абмалотам збожжавых і падрыхтоўкай да сяўбы азімых, тут вядуцца ў адзіным комплексе. Адразу ж пасля камбайнаў на палі выходзяць члены звяна па ўборцы саломы і звозцы цюкаў у спецыяльныя месцы. Гэтай справай цяпер займаюцца Аляксандр Мікалаевіч Карповіч, Уладзімір Уладзіміравіч Скіба, Фёдар Міхайлавіч Калайчук і Юрый Генадзьевіч Цунік.

На сённяшні дзень у кааператыве пры плане 460 пасеялі ўжо 417 гектараў пажніўных і паўкосных культур. Найпершая заслуга ў гэтым Віктара Васільевіча Жылінскага і Мікалая Мікалаевіча Панасюка.

Па дарозе ў Драгічын мы абмінулі аўтамашыну, нагружаную залацістым зернем. Яна была з “Радавецкага”. Значыць, адначасова са жнівом тут вядуць і продаж збожжа новага ўраджаю дзяржаве.

Аляксей ФЁДАРАЎ    

Фото Івана ЛЯВОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

ГАИ уделит особое внимание соблюдению ПДД мотоциклистами, велосипедистами и пешеходами на СПМ

В Беларуси 29 марта проходит единый день безопасности дорожного...

Сегодня в районе продолжаются комплексные учения

Будут отработаны вопросы организации оповещения населения с запуском электросирен. Обращаем...

Как защитить интересы молодого специалиста, улучшить коллективный договор, получить социальный отпуск…

Разноплановые темы и вопросы, связанные с защитой трудовых, социально-экономических...

Жители города поднимают проблему, связанную с парковкой автомобилей во дворах и на тротуарах

В некоторых микрорайонах районах города есть жилые застройки, в...