spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

Людзі зрабілі свой выбар

Дата:

Падзея, аб якой у апошнія дні шмат гаварылі, пісалі, меркавалі і спрачаліся, набыла канкрэтнасць: выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбыліся, і іх вынікі сталі галоўнай навінай бягучага тыдня.  На тэрыторыі Драгічыншчыны гэта палітычнае мерапрыемства прайшло ў спакойнай, пазітыўнай, добразычлівай атмасферы, пры традыцыйна высокай актыўнасці насельніцтва. Па папярэдніх звестках, за свайго кандыдата ў Прэзідэнты, а разам з тым – за свае ўласныя інтарэсы і будучыню краіны і грамадства, прыйшлі прагаласаваць 28339 паўналетніх жыхароў раёна, што складае больш за 97 % ад агульнай колькасці тутэйшых выбаршчыкаў. Прычым каля 46% грамадзян, якія прынялі ўдзел у выбарах, прагаласавалі датэрмінова.

На асобных участках, як адзначыла старшыня Драгічынскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Н.Я.Камарова, былі зафіксіраваны і адметныя рэкорды: пры 100-працэнтнай яўцы выбаршчыкаў галасаванне прайшло на ўчастку № 7, размешчаным у памяшканні райбальніцы, і №12 – у будынку Дзеткавіцкага СДК. Высокай яўкай (больш за 99%) вызначыліся таксама выбаршчыкі ў Бездзежы, Завершы, Радаставе, Сварыні, Галоўчыцах, Гошаве, Асіпавічах, Імяніне, Дзераўной, Вульцы і іншых населеных пунктах.
Надзея Якаўлеўна, якая пабывала практычна на ўсіх выбарчых участках, паведаміла, што нярэдка людзі адкрыта выказвалі сваю пазіцыю, гаворачы, што прыйшлі прагаласаваць “за Прэзідэнта, якога ведаюць па канкрэтных справах і якому давяраюць”.
У час выбараў-2015 былі забяспечаны і правы грамадзян з абмежаванымі магчымасцямі. Людзям з дрэнным зрокам члены камісіі прадастаўлялі павелічальную лупу, а тыя, хто ўвогуле не бачыць, маглі скарыстацца спецыяльным трафарэтам і такім чынам самастойна рэалізаваць сваё выбарчае права.
Па словах старшыні раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Н.Я.Камаровай, адметнасцю сёлетняй выбарчай кампаніі стала тое, што асаблівай актыўнасцю вылучаліся і ахвотна ішлі на выбары нашы маладыя суайчыннікі, якія прызнаваліся, што галасуюць “ за мір і палітыку паслядоўнага развіцця, за тое, каб на нашай зямлі не было войнаў і ўзброеных канфліктаў, за стабільнасць у грамадстве і росквіт краіны”.
Свой грамадзянскі абавязак выканаў і старшыня Драгічынскага райвыканкама Юрый Васільевіч Дзядзюк, які разам з жонкай, Аленай Мікалаеўнай, прагаласаваў на Драгічынскім-Чкалаўскім выбарчым участку № 5.
Узнёслы настрой на гэтым і другіх выбарчых участках стваралі лепшыя творчыя калектывы раёна: ансамблі “Зараначка”, “Вясёлыя суседзі”, “Сваякі”, народны хор ветэранаў, салісты гарадскога і сельскіх Дамоў культуры. Прычым большасць з іх выступалі і працавалі ў дзень свайго прафесійнага свята…
А ўжо ў панядзелак раніцай было відавочна, што выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбыліся. Па папярэдніх звестках (афіцыйныя будуць апублікаваны пазней), у нашым раёне выбаршчыкі выказаліся наступным чынам: кандыдат Сяргей Гайдукевіч атрымаў 346 галасоў, Таццяна Караткевіч – 382, Аляксандр Лукашэнка – 26669, Мікалай Улаховіч – 149, супраць усіх прагаласавалі 715 чалавек. Такім чынам, пераканаўчую перамогу на выбарах Прэзідэнта Беларусі ў нашых мясцінах атрымаў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, які набраў больш за 94% галасоў выбаршчыкаў Драгічыншчыны.
Відавочна, што пераважная большасць нашых суграмадзян падтрымалі кандыдата, якому давяраюць сваю будучыню.

Галіна ВІКТАРАВА
Фото Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичине прошла торжественная церемония «Звездный час»

В День семьи, 15 мая, в городском Доме культуры...

В Беларуси сегодня отмечают День семьи

Международный день семей отмечается ежегодно 15 мая в соответствии...

Нотариусы Брестского нотариального округа проведут бесплатную консультацию

15 мая нотариусы Брестского нотариального округа бесплатно проконсультируют по...

Не оставляйте детей одних!

С 15 мая по 1 июня 2024 года на...