spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

На Драгічыншчыне адзначылі галоўнае свята краіны – Дзень Незалежнасці (фотарэпартаж)

Дата:

3 ліпеня ў сталіцы краіны, горадзе Мінску, прайшоў традыцыйны парад, прысвечаны Дню Незалежнасці. Стройнымі калонамі перад святочнымі трыбунамі прайшло каля 3,5 тысяч ваеннаслужачых, 222 адзінкі ваеннай і 102 – грамадзянскай тэхнікі. Сем трактароў МТЗ “станцавалі” на парадзе балет пад песню “Касiў Ясь канюшыну”.

Крыху менш маштабна, але не менш натхнёна адзначылі галоўнае свята краіны і на Драгічыншчыне. Урачыстасці распачаліся ў гарадскім скверы, дзе кіраўніцтва раёна і жыхары горада аддалі даніну павагі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і тым, хто ахвяраваў сваім жыццём дзеля незалежнасці і мірнай будучыні Беларусі. Кветкі да абеліска ўсклалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Васільевіч Дзядзюк, старшыня Савета дэпутатаў Святлана Уладзіміраўна Барташ, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Віктар Георгіевіч Амбражэйчык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Юрый Іванавіч Дарагакупец, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Сяргей Яўсеевіч Лапа і старшыня ветэранскай арганізацыі Святлана Андрэеўна Магілянчык.

Галоўным святочным мерапрыемствам дня стала спартакіяда сярод каманд прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Падчас яе адкрыцця да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама: “Сёння, у дзень нашага галоўнага дзяржаўнага свята, я хачу, перш за ўсё, выказаць словы падзякі нашым ветэранам. За тое, што вы выстаялі, паднялі з руін краіну, добрасумленна, напружана працавалі і перадавалі свой вопыт і веды маладому пакаленню беларусаў. Паважаючы сваё слаўнае мінулае, мы дабіліся таго, што сёння маем трывалы падмурак, на якім можна надзейна будаваць будучыню Радзімы. У якасці суверэннай, незалежнай дзяржавы Беларусь прайшла няпросты, але даволі паспяховы шлях станаўлення і развіцця”.

Кіраўнік раёна таксама адзначыў, што для беларусаў права самім распараджацца сваім лёсам заўсёды было, ёсць і будзе вызначальным. Галоўны сэнс нашай незалежнасці ў тым, што менавіта яна дала нам магчымасць пабудаваць тое, што сёння называецца беларускай мадэллю, і ісці тым курсам, які адпавядае інтарэсам дзяржавы.

Увечары ў гарадскім Доме культуры адбыўся святочны канцэрт. Святой любоўю да краіны, павагай да яе традыцый і гонарам за людзей-беларусаў былі напоўнены і словы вядучых, і выступленні самадзейных артыстаў. Апагеем святочнага вечара стала акцыя “Спяем гімн разам!”, удзельнікамі якой сталі ўсе, хто прыйшоў павіншаваць любімую Беларусь з яе галоўным святам.

***

У рамках раённай спартакіяды ўдзельнікі вялі барацьбу за чэмпіёнства ў 12 відах: шашкі, валейбол, настольны тэніс, пераноска цяжару, дартс, лёгкаатлетычная эстафета, гіравы спорт, скачкі ў даўжыню з месца, кідок мяча ў баскетбольнае кольца, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, перацягванне каната, спартыўнае дваябор’е сярод кіраўнікоў.

Больш за ўсё перамог значыцца ў актыве прадстаўнікоў абласнога аграрна-вытворчага прафесійнага ліцэя, якія вызначыліся ў шашках, гіравым спорце і пераносцы цяжару. У валейболе лепшай стала каманда ЖКГ, у настольным тэнісе – зборная дружына банкаў, у дартсе – Драгічынскі трактарарамонтны завод. А вось у эстафеце перамаглі  прадстаўнікі райаграсэрвісу. Работнікі гэтай жа арганізацыі былі наймацнейшымі ў скачках у даўжыню з месца. Самымі трапнымі стралкамі сталі прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, у кідку мяча ў баскетбольнае кольца першае месца – ў ААТ “Экзон”, а ў перацягванні каната вікторыю святкаваў Драгічынскі лясгас.

Што тычыцца спартыўнага дваябор’я сярод кіраўнікоў, то яно складалася з двух відаў: кідок мяча ў баскетбольнае кольца і дартс. У першай дысцыпліне лепшым быў прызнаны дырэктар райпалівазбыту Анатоль Анатольевіч Полюх, а ў дартсе выйграў дырэктар лясгаса Віктар Георгіевіч Амбражэйчык. Але па суме набраных балаў перамог усё ж такі А.А. Полюх.

У агульнакамандным заліку спартакіяды першае месца заняла дружына ЖКГ, другімі сталі прадстаўнікі райаграсэрвісу, а трэцімі – спартсмены-ліцэісты.

Каманды-пераможцы, прызёры і ўдзельнікі спартакіяды былі ўзнагароджаны Кубкам, граматамі, медалямі і грашовымі прэміямі ад аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, РАА “Белая Русь” і рэдакцыі газеты “Драгічынскі веснік”.

Генадзь ДЗЕЮН

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Лукашенко избран председателем Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси Александр Лукашенко избран председателем VII Всебелорусского народного...

Александр Лукашенко дал наказ делегатам ВНС: надеюсь, что когда нас не станет, вы удержите страну

Президент Беларуси Александр Лукашенко, который выдвинут на пост председателя VII...

Лукашенко: народ Беларуси знает, что значит быть сильным во имя мира

Народ Беларуси знает, что значит быть сильным во имя...