spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

Што пасееш – тое і пажнеш

Дата:

Не жніво, а азімую сяўбу лічыць самай гарачай парой для земляробаў галоўны аграном СВК “Пенякова” Мікалай Собаль. І з гэтым меркаваннем, напэўна, пагодзяцца ўсе, хто мае дачыненне да нялёгкай сельскагаспадарчай працы. Варта сціхнуць на палетках гулу зернеўборачных камбайнаў, як пачынаецца падрыхтоўка глебы да азімага севу, пратручваецца насенне, выходзяць на палі пасяўныя агрэгаты. Адначасова ж  убіраюцца цукровыя буракі, кукуруза, бульба.

Яшчэ на мінулым тыдні на полі за ваколіцай цэнтральнай сядзібы гаспадаркі – аграгарадка Новая Папіна – расла “каралевішна палёў”. А ў аўторак тут ужо працаваў магутны, энерганасычаны “Джон-Дзір” з абаротнымі плугамі. Браты Малеўскія, Уладзімір Баліслававіч і Віктар Баліслававіч, паставіўшы на машынны двор зернеўборачныя камбайны, адразу ж прыступілі да ворыва глебы пад ураджай будучага года. На “Джон-Дзіры” яны працуюць удваіх, чаргуючыся праз дзень. Працоўная змена доўжыцца, пакуль поле не ахіне начны змрок: з 7 гадзін раніцы да 9 гадзін вечара. За гэты час удаецца ўзараць 23 гектары.

– Цяжка, марудна арэцца: сухая зямля. Да таго ж, тут гліна, – гаворыць Віктар Баліслававіч, ківаючы на ўжо ўзараны ўчастак поля. Працаваць браты Малеўскія прывыклі добрасумленна, спалучаючы хуткасць з якасцю. Але ж сёлета сітуацыя няпростая. – Вялікая нагрузка на рухавік. А лемяхаў толькі на тры дні хапае, – канстатуе  механізатар.

У адрозненне ад братоў Малеўскіх, якія падчас жніва працавалі на камбайнах, Аляксандру Мазуру сёлета не давялося прыняць удзел ва ўборачнай кампаніі. Аляксандр Сяргеевіч у СВК “Пенякова” – галоўны сейбіт, за ім замацаваны пасяўны агрэгат “АПП-6”. З-за адсутнасці вільгаці склалася складаная сітуацыя з кармамі, таму адразу ж пасля ўборкі рапсу прыйшлося сеяць пажніўныя і паўкосныя культуры. Затым наспеў час для сяўбы рапсу, які заняў у гаспадарцы 230 гектараў, на 5 гектарах была пасеяна сурэпіца на насенне, а з 5 верасня ў бункер пасяўнога агрэгата пачалі засыпаць ужо і пратручаныя зярняткі азімага ячменю.

Усяго ў СВК “Пенякова” збожжавы азімы клін зойме 810 гектараў. Яшчэ на 100 гектарах на зялёны корм будуць вырошчвацца сурэпіца з жытам. Нягле-дзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор’я, сёлета мясцовыя земляробы намалацілі на 1 140 тон збожжа больш, чым летась. І менавіта азімыя культуры найлепш урадзілі. Так, сярэдняя ўраджайнасць па гаспадарцы склала 37,3 гектара, а азімага піваваранага ячменю намалочвалі па 43 цэнтнеры з гектара, па 40 цэнтнераў у сярэднім зарадзіла і  пшаніца. Дарэчы, плошчы пад азімую пшаніцу вырашана павялічыць на 50 гектараў.

Сяўбой гэтай культуры за вёскай Людвінова і быў заняты механізатар Аляксандр Мазур у сераду. Поле тут вялікае: 21 гектар. Пасярэдзіне шчыравала сеялка, на другой жа палове – ахутаны шэрым воблакам пылу трактар “К-700” з культыватарам пад кіраўніцтвам Анатоля Сцяпанавіча Собаля. Надзвычай важна захаваць у глебе хаця б крышачку вільгаці, якая пралілася на зямлю скупым дажджом за апошні час. Так атрымалася, што  сёлета земляробы вымушаны закладваць падмурак будучага ўраджаю ва ўмовах не толькі сур’ёзнага недахопу мінеральных удабрэнняў і паліва, што абумоўлена адсутнасцю грашовых сродкаў, але і ва ўмовах дэфіцыту вільгаці, якую і за грошы не купіш.

…Апрануўшы рабочыя рукавіцы, у рэспіратары, як таго і патрабуюць правілы, Аляксандр Мазур прыступае да “запраўкі” сеялкі ружовым  зернем. Пратручваннем пасяўнога матэрыялу чацвёрты сезон у гаспадарцы займаецца слесар Анатоль Бычык. І хаця машына “ПС-10” для ажыццяўлення гэтай аперацыі ўжо старая, Анатолю Фёдаравічу ўдаецца выконваць сваю работу якасна. Падвозіць жа насенне на поле аўтамабілем “ГАЗ-53” вопытны вадзіцель Сяргей Дзмітрыевіч Міхнюк.

Механізатар Віктар Баліслававіч Малеўскі
Механізатар Віктар Баліслававіч Малеўскі

– Насенны матэрыял уласны, – расказвае галоўны аграном СВК “Пенякова” Мікалай Собаль. – Напрыклад, гэтае поле засяваем пшаніцай другой рэпрадукцыі гатунку “Элегія”. Першую ж  рэпрадукцыю набываем у СВК “Імянінскі”. Вось і днямі плануем абмяняць на фуражнае зерне трыцікале тон 10 збожжа першай рэпрадукцыі…

Пакуль жа на збожжавых палях працуе сеялка, на рапсавых з зямліцы-матухны пачынаюць прабівацца ўзыходы. З хваляваннем назіраюць за імі ў гаспадарцы. Шлях да новага ўраджаю пачынаецца з восені адыходзячага сельскагаспадарчага года. “Што пасееш – тое і пажнеш” – сэнс гэтых слоў сяляне добра разумеюць як у пераносным, так і ў прамым сэнсе.

Ніна ТКАЧУК

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичине прошел районный этап спортивно-патриотической игры «Зарница»

Площадкой для проведения игры, приуроченной в этом году к...

Александр Лукашенко раскрыл планы беглых и предупредил: разговор с ними не будет длинным

Президент Беларуси, председатель ВНС Александр Лукашенко на заседании VII...

Александр Лукашенко рассказал о наращивании ударно-наступательного потенциала НАТО вокруг Беларуси

Президент Беларуси, председатель VII Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко...