spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

Уславілі гаспадароў зямлі

Дата:

Кожнае свята мае свой адметны настрой і водар: Жаночы дзень 8 Сакавіка пахне мімозай і другімі вясновымі кветкамі, Тройца – свежай бярозавай лістотай і аерам, Новы год і Нараджэнне Хрыстова – елкай і мандарынамі, а земляробчыя святы заўжды суправаджае пах свежаспечанага хлеба. Гэты ні з чым не параўнальны водар нашага дабрабыту ў поўнай меры прысутнічаў і на агульнараённым мерапрыемстве, прысвечаным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, якое ладзілася ў мінулую пятніцу, у другой палове дня, і сабрала перадавікоў гэтай сферы дзейнасці з усёй Драгічыншчыны. Удзельнікаў урачыстасці вітаў духавы аркестр дзіцячай школы мастацтваў, а ў фае адноўленага Дома культуры, які гасцінна прымаў сельскіх працаўнікоў і іх партнёраў па аграпрамысловаму комплексу, чакала багатая і разнастайная выстава хлебабулачных і кандытарска-кулінарных вырабаў мясцовай вытворчасці. Тут таксама можна было прадэгуставаць яблыкі, вырашчаныя ў СВК “Імянінскі” і фермерскай гаспадарцы “Жарко”, пазнаёміцца з прадукцыяй тутэйшага вытворчага брэнда “Экзон”, прадэгуставаць мясныя смакоцці прадпрыемства “Мірон”. А галоўным упрыгожаннем свята сталі людзі, якія любяць зямлю і працу на ёй, дасканала валодаюць сваім сялянскім рамяством і тым самым забяспечваюць не толькі сваю, але і агульнадзяржаўную харчовую бяспеку.

У першых радах перадавікоў знаходзіўся вопытнейшы механізатар СВК “Асавецкі” Міхаіл Васільевіч Ярмоцык. Стаж яго работы ў сельскай гаспадарцы – каля 40 гадоў, і прафесійнае майстэрства трактарыста-машыніста запатрабавана на многіх адказных участках сельгаскааператыва: з вясны ён пачынае працаваць сейбітам, затым, калі выспяваюць травы, перасаджваецца на касілку, пазней, у час жніва, – на зернеўборачны камбайн, а завяршае сезон палявых работ на буракаўборачным агрэгаце. Апошнім часам М.В. Ярмоцыку давераны кормараздатчык, і за сваё шматгадовае старанне ў кааператыве Міхаіл Васільевіч быў прадстаўлены да ўзнагароджання Граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, якая была ўручана яму на агульнараённым свяце.

Па добрай традыцыі гэту ўрачыстасць адкрыў старшыня райвыканкама Ю.В.Дзядзюк, якога таксама можна назваць чалавекам ад зямлі, бо ён мае немалы практычны вопыт у гэтай сферы дзейнасці. Звяртаючыся да прысутных, Юрый Васільевіч адзначыў, што для жыхароў нашага раёна сельская гаспадарка з’яўляецца адной з асноўных галін эканомікі, дзе фарміруецца прыкладна 43% ад усяго аб’ёму вытворчасці прадукцыі, работ і паслуг.

Дакладчык узгадаў, што ў верасні бягучага года мы дастойна адсвяткавалі раённыя і абласныя “Дажынкі-2016” і ўнеслі свой адметны ўклад у агульны каравай. Сёлета апраўдалі сябе пасевы кукурузы на зерне, якой было намалочана 11 тысяч тон (у лідарах СВК “Аляксеевічы-Агра”), выкананы план дзяржаўнага заказу па пастаўках цукровых буракоў (у ліку лепшых – ААТ “Бездзеж-

Агра”, “Драгічынскі райаграсэрвіс” і СВК “Асавецкі”), сабраны і закладзены ў агароднінасховішча СВК “Імянінскі”неблагі ўраджай вітаміннай прадукцыі.

Разам з тым відавочна, што на цяперашнім этапе матэрыяльны дабрабыт кожнага калектыўнага сельгаспрадпрыемства залежыць ад эфектыўнай работы жывёлагадоўчай галіны, ад таго, як будзе арганізаваны зімова-стойлавы перыяд грамадскага статку. Абнадзейвае тое, што сёлета ў гаспадарках раёна нарыхтавана 107 тыс. тон кармавых адзінак ці 108% да плана, а гэта ў паўтара раза больш, чым у мінулым годзе. Найлепшых вынікаў у гэтым накірунку дасягнулі КСУП “Племзавод “Заказельскі”, СВК “Імянінскі”, ААТ “Драгічынскі камбікормавы завод” і СВК “Асавецкі”, – зазначыў кіраўнік раёна, звяртаючыся да сельгасвытворцаў.

Асаблівы акцэнт у святочным дакладзе Ю.В.Дзядзюка быў зроблены на дасягненнях перадавікоў мясцовага аграпрамысловага комплексу. “Мы часта гаворым аб укараненні сучасных тэхналогій вытворчасці, ездзім вучыцца за межы раёна і вобласці, але і побач з намі ёсць дастойны прыклад для пераймання: гэта – калектыў СВК “Асавецкі” пад кіраўніцтвам Станіслава Іосіфавіча Цынкуса. Вынікі іх работы значна вышэй за агульнараённыя паказчыкі. Сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы ў гэтай гаспадарцы складаюць 723 грамы, у той час як у раёне – 570 грамаў, надой на карову – 6162 пры сярэднім агульнараённым паказчыку 3612 кілаграмаў. Станоўчая дынаміка развіцця назіраецца і ў раслінаводстве: у параўнанні з мінулым годам аб’ёмы вытворчасці прадукцыі ў гэтай галіне павялічаны на 114 %, пры тым, што 2015 год для СВК “Асавецкі” па многіх паказчыках таксама быў рэкордным. Выручка на аднаго працаўніка ў гаспадарцы складае 37,6 тысяч рублёў пры сярэднераённай 15,8 тысяч, і як вынік – сярэднія заробкі ў калектыве даведзены да 818 рублёў, у той час як у аграпрамысловым комплексе раёна гэты паказчык складае 429 рублёў”, – сказаў Юрый Васільевіч.

Старшыня райвыканкама падзякаваў кіраўніку і працаўнікам СВК “Асавецкі” за высокі прафесіяналізм і адданасць сялянскай справе, адзначыў і ўручыў заслужаныя ўзнагароды іншым дастойным прадстаўнікам аграпрамысловага комплексу.

У мерапрыемстве прыняў удзел і выступіў намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама Віталій Уладзіміравіч Кулак. Граматамі абласнога ўзроўню ён аддзячыў сумленную работу вадзіцеля Міхаіла Яўгенавіча Рапінчука з племзавода “Заказельскі”, трактарыстаў-машыністаў Аляксандра Мікалаевіча Маліеўскага з ААТ “Бездзеж-Агра”, Рамана Міхайлавіча Валасевіча з СВК “Імянінскі” і Сяргея Васільевіча Голіка з ААТ “Драгічынскі камбікормавы завод”.

Затым са словамі шчырых віншаванняў і пажаданняў да працаўнікоў сяла звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама, непасрэдны куратар гэтай сферы дзейнасці Дзмітрый Уладзіміравіч Місюк, які ўручыў узнагароды механізатарам і вадзіцелям, што вызначыліся на нарыхтоўцы кармоў. Прыемную місію прадоўжыла старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ала Юльянаўна Камісарчук: юбілейныя медалі “110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі”

з яе рук атрымалі людзі, якія сваёй шматгадовай працай засведчылі адданасць вяскоўцам і сельскаму ладу жыцця: старшыня ААТ “Брашэвічы” Фёдар Мікалаевіч Жыдковіч і галоўны эканаміст СВК “Ліпніцкі”Раіса Ціханаўна Гарбарук.

Дарэчы, на працягу апошніх дзесяцігоддзяў Р.Ц.Гарбарук з’яўляецца і старшынёй прафкама прыгараднага сельгаспрадпрыемства, і сёлета яго працаўнікі на чале з кіраўніком Уладзімірам Фёдаравічам Дарагакупцам падышлі да свайго прафесійнага свята з добрым настроем, і ў многім гэтаму паспрыялі вынікі калектыўнай работы. Пастаянныя намаганні, накіраваныя на павышэнне працоўнай дысцыпліны, вучобу кадраў, на засваенне і дакладнае выкананне тэхналагічных рэгламентаў, пачалі прыносіць добры плён: апошнім часам у гаспадарцы павялічылі не толькі аб’ёмы вытворчасці асноўнай жывёлагадоўчай прадукцыі, але і яе якасць. Па словах галоўнага заатэхніка кааператыва Валянціны Пятроўны Селейковіч, у пачатку года ў гаспадарцы атрымлівалі каля 20% малака гатунку “экстра”, зараз гэты паказчык павялічаны да 54%, за кошт чаго тут дадаткова пачалі зарабляць да 10 тысяч дэнамінаваных рублёў у месяц. І жывёлаводы прыгараднага сельгаспрадпрыемства настроены на тое, каб умацаваць і развіваць гэтыя станоўчыя тэндэнцыі…

Да ўшанавання вясковых працаўнікоў далучыўся і старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Васіль Васільевіч Нагурны, а таксама партнёры сельгасвытворцаў па аграпрамысловаму комплексу. Афіцыйныя віншаванні і пажаданні суправаджаліся канцэртнымі нумарамі, якія падрыхтавалі лепшыя самадзейныя артысты сельскіх і гарадскога Дамоў культуры. І праграма іх выступлення была настолькі змястоўнай, кранаючай, эмацыянальна ўзвышанай і натхняючай, што вылучыць самыя яркія нумары не ўяўлялася магчымым: усе былі на добрым прафесійным узроўні…

Урачыстасць закончылася, і многія з перадавікоў, якія прадстаўлялі сельгаспрадпрыемствы на агульнараённым свяце, спяшаліся вярнуцца дадому, дзе іх чакалі звыклыя паўсядзённыя справы. Бо і сёння сціплы селянін з натружанымі рукамі застаецца надзейнай апорай традыцыйнай сям’і і дзяржавы, а хлеб і прадукты харчавання – трывалай асновай зямнога дабрабыту. І пакуль яны ёсць, пакуль жыве вёска, то складваецца і песня, у якой гучыць светлы настрой і блаславёныя словы веры, надзеі, любові і ўпэўненасці ў добрай будучыні.

Галіна ШАФРАН

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

dsc_0012 dsc_0031 dsc_0036 dsc_0038 dsc_0041 dsc_0047 dsc_0053 dsc_0060 dsc_0066 dsc_0142 dsc_0145 dsc_0153 dsc_0163 dsc_0172 dsc_0185 dsc_0194 dsc_0199 dsc_0221 dsc_0225

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Микитск и Белая: решаем проблемы сообща

В прошлом выпуске «районки» (№ 15 от 19 апреля) вышла публикация о нашем...

Сергей Глинский: «Мы просто не имеем права останавливаться на достигнутых результатах»

На совещании о развитии села и повышении эффективности аграрной отрасли, которое...

В Дрогичинском районе поздравили ветеранов войны и вручили выплаты ко Дню Победы

Сегодня с наступающим праздником Победы поздравляли ветеранов, проживающих в...