spot_img

Вернікі Драгічыншчыны акунуліся ў хрышчэнскую іардань

Дата:

Як і належыла гаспадыні, якая чакала гасцей, не было у Марыі Астаповіч  вольнай хвілінкі, каб перадыхнуць. Упершыню сёлета на падвор’і этнасялянскай сядзібы “Каля Плэса” вырашана было у светлае свята Хрышчэння Гасподня правесці асвячэнне вады ў мясцовым вадаёме.  Каб кожны жадаючы праваслаўны чалавек, акунуўшыся ў палонку, змог змыць з душы сваёй цяжар грахоў зямных, ачысціцца духоўна.

Вадохрышча ў “Бездзежскім фартушку”

Бліжэй да поўдня ля варот музейнага комплекса “Бездзежскі фартушок” спыніўся вялікі аўтобус. Марыя Міхайлаўна кінулася вітаць гасцей. На запрашэнне дырэктара ажыццявіць экскурсію ў музей і паўдзельнічаць у святкаванні адгукнуліся супрацоўнікі чыгункі з абласнога цэнтра. Прыехалі ажно пяцьдзесят чалавек.

9

—Апошнім часам “Бездзежскі фартушок” стаў сапраўдным цэнтрам адраджэння самабытнай культуры продкаў, мясцовых традыцый, абрадаў, усяго таго, што завецца нацыянальнай спадчынай, — заўважае Марыя Міхайлаўна. – Узяць хаця б вечар 13 студзеня, калі мы праводзілі калядкі-шчадроўкі.

Вадохрышча ў “Бездзежскім фартушку”

У Бездзеж з’ехалася шмат самабытных, народных калектываў з раёна. Бездзежцы былі вельмі ўдзячныя, што да іх завіталі шчодрыкі, павіншавалі са святамі, падарылі добры настрой. У  вёсцы ж спрадвеку лічылася, што чым больш калядоўнікаў і шчодрыкаў завітае ў хату, тым больш бадрабыту будзе ў ёй на працягу года.

Вадохрышча ў “Бездзежскім фартушку”

Шмат планаў у нашага калектыву і на будучыню. Наперадзе Масленіца, калі будзем праводзіць зіму так, як гэта рабілі нашы прашчуры. А чаму б улетку не наладзіць “Каля Плэса”Купалле. У нас тры вадаёмы, на якіх дзяўчаткі маглі б пускаць вяночкі, варожачы на суджаных. І што асабліва прыемна, у арганізацыі ўсіх масавых мерапрыемстваў удзельнічаюць не толькі работнікі культуры, але і школьнікі, а таксама, лічы, уся вясковая грамадскасць.

8

Больш размаўляць Марыя Міхайлаўна не мае магчымасці. Наступае самы галоўны святочны момант. На падвор’е урачыста Хрэсным ходам уваходзяць бездежцы і прыезджыя вернікі, якія прысутнічалі на святочнай службе ў мясцовай Свята Троіцкай царкве. Узімку богаслужэнні праводзяцца ў старым храме, які з’яўляецца гістарычным помнікам. Лічаныя сотні метраў злучаюць царкву і “Бездзежскі фартушок”.

7

Айцец Генадзій служыць малебен, асвячае ваду ў палонцы і распавядае прысутным пра сэнс Хрышчэння Гасподня. Затым Хрэсны ход накіроўваецца назад у храм.

Вадохрышча ў “Бездзежскім фартушку”

А ля прыступак, якія вядуць да палонкі з асвечанай вадой, выстройваецца чарга…

5

…Шмат праваслаўных вернікаў  сабралася ў нядзелю і на вадасховішчы ў Драгічыне.

Нягледзячы на моцны мароз, які літаральна за рукамі “зацягваў” палынню танюткім ільдом,  пранізлівы вецер,  людзі тройчы акуналіся ў асвечаную ваду. Акуналіся з надзеяй на ачышчэнне ад злосці і зайздрасці, квапнасці і нервознасці, усяго таго, што перашкаджае жыць чалавеку ў згодзе з сумленнем і верай.

Ніна ТКАЧУК

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

С 16 декабря стартует республиканская акция «Безопасный Новый год!»

Согласно оперативным данным, за 11 месяцев текущего года в...

В Дрогичине отметили 85-летие Брестской области

В Дрогичинском Доме культуры прошел праздничный концерт, посвященный 85-летию...

В Дрогичине прошел районный фестиваль творчества инвалидов «Дорогою добра»

В городском Доме культуры сегодня 6 декабря, прошел районный...

Книга “Выборы в Беларуси. Коротко о главном” поступила в продажу

Книга "Выборы в Беларуси. Коротко о главном" поступила в...