“Юнацтва” – чэмпіён краіны!

Дата:

Звышудала  выступіла каманда юнакоў 2003-2004 года нараджэння нашага раёна на рэспубліканскіх спаборніцтвах па футболе «Скураны мяч» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Турнір праходзіў з 1 па 5 верасня ў горадзе Ліда (Гродзенская вобласць), а драгічынская дружына “Юнацтва” ў рангу чэмпіёнаў вобласці прадстаўляла Брэстчыну.

На групавым этапе падапечныя трэнера-выкладчыка Драгічынскай ДЗЮСШ Юрыя Вячаслававіча Пятроўскага абыгралі сапернікаў з Барысава (5:2), Буда-Кашалёва (8:0) і Мінска (6:1). У фінале нашы землякі змагаліся з аднагодкамі з Паставаў. Асноўны час не выявіў пераможцу. А ў пасляматчавай “пенальці-латарэі” ўдача ўсміхнулася футбалістам “Юнацтва”, якія перамаглі з лікам 4:3.

Чэмпіёны краіны былі ўзнагароджаны Кубкамі, граматамі, медалямі і памятнымі падарункамі ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба і Міністэрства спорту і турызму.

Віншуем!

Аляксей НАУМАВЕЦ

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Лукашенко высказался о потенциальных кандидатурах на пост Президента в будущем

Президент Беларуси Александр Лукашенко ориентирует всех открыто высказывать свою...

В Дрогичинском районе с помощью авиации проводится вакцинация диких животных

Учреждение «Дрогичинская райветстанция» доводит до сведения жителей Дрогичинского района,...

В Дрогичинском районе продолжается мониторинг торговых объектов в сельской местности

В Дрогичинском районе продолжается масштабный мониторинг торговых объектов, расположенных в сельской...

Господа, занавес! Железный и… согласованный

Решение закрыть границу с Беларусью Польша принимала не самостоятельно....