«Белаграпрамбанк» правёў для пяцікласнікаў урок фінансавай граматнасці

Дата:

Прадстаўнікі ААТ "Белаграпрамбанк" у Бездзежскай СШ
Прадстаўнікі ААТ «Белаграпрамбанк» у Бездзежскай СШ

У гэтыя дні ў сельскіх школах рэспублікі  праходзяць мерапрыемствы пад назвай «Твае першыя фінансы», мэтай якіх з’яўляецца павышэнне ведаў школьнікаў, а канкрэтней – вучняў пятых класаў сельскіх школ — аб розных накірунках банкаўскай дзейнасці. Арганізатарамі акцыі выступаюць спецыялісты   «Белаграпрамбанка» і, па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, яна прадоўжыцца з 3 па 12 верасня.

У мінулую сераду да мерапрыемства далучыліся і прадстаўнікі мясцовай банкаўскай установы. Намеснік начальніка разлікова-касавага цэнтра № 26 у горадзе Драгічыне філіяла ААТ «Белаграпрамбанк» Брэсцкага абласнога ўпраўлення Ніна Леанідаўна Пазняк і начальнік аддзела рознічных паслуг гэтай банкаўскай установы Максім Рыгоравіч Грыцук наведалі  Хомскую, Бездзежскую і Завершскую школы, дзе сустрэліся  з пяцікласнікамі і правялі для іх урок фінансавай граматнасці.  У прыватнасці, яны расказалі школьнікам аб спецыяльнай праграме для сваіх юных кліентаў «Расці вялікі!», кожны з удзельнікаў якой атрымлівае падарунак да дня нараджэння, удзельнічае ў розыгрышы паездкі ў Дыснейлэнд, а таксама можа аформіць крэдыт на спецыяльных умовах і  бясплатна атрымаць дзіцячую банкаўскую картку. Акрамя таго, арганізатары акцыі правялі для падлеткаў кіналекторый па тэме «Фінансавая адукаванасць – аснова поспеху і дабрабыту», адказалі на іх пытанні і ўручылі дзецям падарункі з лагатыпам «Белаграпрамбанка»: маляўнічую брашуру «Твае першыя фінансы», каляндар на новы навучальны год і спецыяльны ліст для напісання раскладу ўрокаў.

Такія ж падарункавыя пакеты ад «Белаграпрамбанка» атрымаюць усе пяцікласнікі сельскіх школ раёна, а гэта – каля  200 хлапчукоў і дзяўчынак.

Галіна ШАФРАН

Фота аўтара

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Республиканский субботник проходит в Дрогичинском районе (ФОТОРЕПОРТАЖ)

Руководство района во главе с председателем райисполкома Сергее Пачко,...

Александр Лукашенко во время республиканского субботника работает на площадке Национального исторического музея

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время республиканского субботника работает на...

Какие цифровые специальности востребованы на рынке

О наиболее востребованных на рынке цифровых специальностях рассказала консультант...

Первый в Беларуси робот-продавец появился на заправке под Гомелем

Первый в стране роботизированный торговый павильон "Белоруснефть-Гомельоблнефтепродукт" открылся на...