spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

Нашы юныя цымбалісткі – лепшыя ў рэгіёне

Дата:

Паспяхова выступілі навучэнцы Хомскай дзіцячай школы мастацтваў на рэгіянальным конкурсе выканаўцаў на народных інструментах, які прайшоў нядаўна ў Пінску. Асабліва вызначыліся сваім майстэрствам юныя музыканты, з якімі займаецца настаўніца Валянціна Васільеўна Квашэвіч. Яе выхаванцы Крысціна Ігнатчык і Аня Пігас былі лепшымі сярод цымбалістаў, заняўшы адпаведна першае і другое конкурсныя месцы. У выкананні дзяўчат прагучала класічная інструментальная музыка і творы беларускіх кампазітараў, а іх акампаніятарам на фартэпіяна выступіла канцэртмайстар Таццяна Сцяпанаўна Пігас. Дамоў юныя цымбалісткі вярнуліся з заслужанымі ўзнагародамі і жаданнем надалей удасканальваць сваё выканаўчае майстэрства.

Галіна ВІКТАРАВА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Микитск и Белая: решаем проблемы сообща

В прошлом выпуске «районки» (№ 15 от 19 апреля) вышла публикация о нашем...

Сергей Глинский: «Мы просто не имеем права останавливаться на достигнутых результатах»

На совещании о развитии села и повышении эффективности аграрной отрасли, которое...

В Дрогичинском районе поздравили ветеранов войны и вручили выплаты ко Дню Победы

Сегодня с наступающим праздником Победы поздравляли ветеранов, проживающих в...