spot_img

Шануем родную мову. 6 верасня – Дзень беларускага пісьменства

Дата:

Інвестыцыі ў будучыню, якія нясе сабой Дзень беларускага пісьменства, не маюць колькасных характарыстык. Такое меркаванне выказала напярэдадні свята міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч. “Гэты вялікі дзяржаўны праект крочыць па краіне ўжо ў 22-і раз. Гэта клопат дзяржавы аб духоўна-маральным развіцці грамадства і кожнага чалавека. Беларусь застаецца пляцоўкай духоўнасці, інтэграцыі, міру”, – сказала міністр.

Яна адзначыла, што ўжо традыцыйны круглы стол “Сугучча”, які праводзіцца ў Дзень беларускага пісьменства, стаў базай для цэлай генерацыі праектаў. “Беларусь заўсёды выступала ініцыятарам і інтэгратарам. Мы, як ніякая іншая краіна, акумулюем літаратурныя сувязі і кантакты. Мы не страцілі нацыянальную літаратуру і звязваем літаратурнымі праектамі духоўную прастору СНД і не толькі яго”, – лічыць Лілія Ананіч.

Святкаванне XXII Дня беларускага пісьменства адбудзецца ў Шчучыне Гро- дзенскай вобласці, заўтра, 6 верасня. Раённы цэнтр упершыню прымае гэтае свята. Першымі мерапрыемствамі літаратурнага свята стануць пасадка Саду Малітвы каля храма Святога Міхаіла Арханёла, хрэсны ход да храма Богаяўлення і Боская літургія ў храме. Затым госці змогуць прысутнічаць на адкрыцці адрэстаўраванага палаца князёў Друцкіх-Любецкіх. Падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця Дня беларускага пісьменства 6 верасня будзе ўручана першая Нацыянальная літаратурная прэмія. Сем беларускіх пісьменнікаў стануць уладальнікамі першых узнагарод. Затым адбудзецца памятнае гашэнне канверта з арыгінальнай маркай “Дзень беларускага пісьменства”.

Свята па традыцыі праводзіцца ў гістарычных і культурных цэнтрах, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны. У розныя гады свята адзначалася ў Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім, Быхаве. Двойчы ўрачыстасці прымалі Полацк (1994, 2003), Тураў (1995, 2004), Заслаўе (2000, 2014).

Эстафету Дня беларускага пісьменства ад Шчучына прыме Рагачоў.

БЕЛТА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Внимание! Злоумышленники запустили новую волну мошенничества от имени «сотрудников КГБ»

Схема представляет собой простую двухходовку. С фейкового аккаунта «начальника»...

Центр общественного наблюдения за выборами начнет работу 21 января

Начиная с первого дня досрочного голосования начнет работу Центр...

Чем пахнет наша Родина? Татьяна Мысливец поделилась впечатлениями от выставки

Начало нового года запомнится нашей стране не только новогодними...

Новое в гражданском законодательстве по вопросам возмещения вреда

С 19 ноября 2024 года вступили в силу изменения...