Экспазіцыя ваенна-гістарычнага музея папоўнілася ўнікальным экспанатам

Дата:

Цікавым экспанатам папоўнілася нядаўна экспазіцыя Ваенна-гістарычнага музея імя Удовікава. Былы пракурор Пружанскага раёна Ігнат Міхаевіч перадаў нашай установе шаблю, якая як каштоўная рэліквія захоўвалася ў яго сям’і на радзіме, у вёсцы Карсынь суседняга, Іванаўскага раёна.
Такія шаблі былі на ўзбраенні ў драгунскіх кавалерыйскіх падраздзяленнях расійскага войска ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя. Падчас нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 ? 1864 гадоў на барацьбу з мяцежнікамі былі кінуты добра падрыхтаваныя расейскія войскі. На працягу амаль двух гадоў вяліся баявыя дзеянні на Палессі. Вось з таго далёкага часу і захоўвала сям’я Міхаевічаў памятную рэліквію ? трафейную шаблю. Сам Ігнат Ігнатавіч зацікавіўся падзеямі, у якія былі ўцягнуты яго продкі, і напісаў кнігу «Мяцежны генерал» пра аднаго з кіраўнікоў паўстання на Палессі ? Рамуальда Траугута. Атрад пад яго камандаваннем вёў паспяховыя баі з расійскімі войскамі ў раёне вёсак Дзеткавічы, Белін, Гарокі і Корсынь на тэрыторыі сённяшніх Драгічынскага і Іванаўскага раёнаў. Асуджаныя на паразу сяляне і мясцовая шляхта мужна ваявалі з пераўзыходзячымі іх царскімі войскамі. У самой жа Карсыні знаходзілася база паўстанцаў з харчаваннем і медыкаментамі. Неаднаразова ў гэтую вёску прыязжала Элаіза Ажэшка, якая пражывала ў маёнтку Людвінова (Драгічынскі раён). Адтуль яна забрала да сябе на лячэнне параненага Рамуальда Траугута, а пасля пад выглядам вясковага каваля вывезла у Варшаву. Гэтыя трагічныя падзеі і удзел у іх сваіх продкаў і землякоў і апісау у сваёй кнізе Ігнат Міхаевіч. Сведка тых далёкіх і трагічных часоў і патрапіў у наш музей як каштоўны экспанат. Я думаю, што наведвальнікам будзе цікава пазнаёміцца бліжэй з гісторыяй гэтай шаблі і тымі падзенямі якія былі звязаны з ёй.
Сяргей Гранік.
фота Івана Лявончыка

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Лукашенко заслушал доклад главы Брестской области

Президент Беларуси Александр Лукашенко 18 июля заслушал доклад председателя...

 Белорусские аграрии намолотили первый миллион тонн зерна

Аграрии Беларуси намолотили первый миллион тонн зерна. Об этом...

Колледжи Беларуси начали прием документов на уровень среднего специального образования

Колледжи Беларуси начали прием документов у абитуриентов на уровень...

Не хватает денег на свое дело? Государственная субсидия дает возможность открыть бизнес без кредита

Государственная субсидия помогает безработным превратить идеи в реальный бизнес....