“ПЕСНЯРЫ” – ГОСЦІ ДРАГІЧЫНА

Адметнай падзеяй у культурным жыцці Драгічына стала выступленне на сцэне гарадскога Дома культуры Дзяржаўнага ансамбля Рэспублікі Беларусь “Песняры” пад кіраўніцтвам Вячаслава Шарапава.У выкананні калектыву прагучалі як новыя, яшчэ невядомыя шырокаму слухачу песні, так і знакамітыя “Спадчына”, “Александрына”, “Каляда”, “Касіў Ясь Канюшыну”, “Крык птушкі” і іншыя.Больш за 30 гадоў “Песняры” на сцэне. Абнавіўся склад калектыву. Нязменнай засталася любоў слухачоў да самабытнай беларускай песні, якую на працягу ўсяго свайго творчага шляху “Песняры” прапагандуюць.

Міхаіл МАЦКЕВІЧ