spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

АД СУБОТЫ ДА СУБОТЫ

Дата:

МІНІСТР ПРАМЫСЛОВАСЦІ – НАШ ЗЯМЛЯК
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка 4 лютага разгледзеў кадравыя пытанні. Ён, у прыватнасці, падпісаў указ аб назначэнні Дзмітрыя Сцяпанавіча Кацярыніча Мі-ністрам прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
Мабыць, не ўсе ведаюць, што Д.С.Кацярыніч – наш зямляк. Ён нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Гута Драгічынскага раёна. У 1983 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут, а ў 2007-м – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Дзмітрый Сцяпанавіч 9 гадоў працаваў майстрам участка вулканізацыі завода буйнагабарытных шын, намеснікам начальніка цэха вулканізацыі №2, намеснікам галоўнага інжынера па тэхналогіі завода масавых шын Бабруйскага вытворчага аб’яднання “Бабруйскшына”. Затым наш зямляк быў галоўным тэхнолагам Беларускага шыннага камбіната “Белшына”, а з 2006 года працаваў генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства “Белшына”.
Цяпер ва Ўрадзе Рэспублікі Беларусь працуюць двое нашых землякоў: Міністр прамысловасці  Д.С.Кацярыніч і Міністр аховы здароўя В.І.Жарко.
ЖЫЛЛЁВЫЯ  ПРАБЛЕМЫ  ВЫРАШАЮЦЦА
Важным пытаннем сёння застаецца паляпшэнне жыллёвых умоў насельніцтва, забеспячэнне яго даступнасцю жылля і паслуг жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў адпаведнасці з дзяржаўнымі сацыяльнымі стандартамі.
Толькі летась у раёне было здадзена ў эксплуатацыю 220 жылых дамоў агульнай плошчай 32 тыс. кв. метраў або 100 працэнтаў да гадавога задання. У выніку свае жыллёвыя ўмовы палепшылі 48 мнагадзетных сем’яў.
Цяпер у фарміруемыя жыллёва-будаўнічыя кааператывы ўключаюцца грамадзяне, якія сталі на ўлік у лістападзе 2010 года. Як бачым, практычна чаргі на будаўніцтва жылля ў нас няма. А сёлета яго запланавана ўвесці ў строй яшчэ 25 тысяч квадратных метраў.
ГАСТРАЛЁРКА З КАЛІНКАВІЧ
У нашай вобласці затрымалі групу цыганоў з Гомельшчыны. Яны гастралявалі па Брэстчыне, падманвалі і абіралі даверлівых людзей.
Так, да жыхаркі вёскі Валавель  зайшла модна апранутая цыганка і прапанавала купіць куртку. Крыху агледзеўшыся, заявіла, што бачыць у доме сурокі. Маўляў, калі іх не зняць, то бяды не абярэшся…
Мужа ў хаце не было, а гаспадыня, маці дваіх дзяцей, зняла з сябе залатыя завушніцы з пярсцёнкамі і аддала цыганцы. Апошняя пачала штосьці незразумелае шаптаць, а потым выбегла з дому і разам з памагатымі, якія сядзелі ў “Жыгулях”, з’ехала.
Толькі вечарам жанчына, як кажуць, апамяталася, зразумела, што яе сярод белага дня абабралі. Заявіла ў міліцыю. Супрацоўнікі Драгічынскага РАУС праявілі выключную аператыўнасць. Яны неўзабаве затрымалі 45-гадовую жыхарку Калінкавіч у вёсцы Заплессе, дзе цыганы заначавалі.
ПУЛЬСУЕ  ЮНАЦТВА ЗАПАЛ
На высокім арганізацыйным                узроўні ў нас праводзяцца спартыўныя, культурныя і іншыя мерапрыемствы. Так, па выніках мінулага года наш раён заняў першае месца ў круглагадавой спартакіядзе Брэсцкай вобласці. Дарэчы, нашы маладыя таленты пад кіраўніцтвам трэнераў, педагогаў неаднаразова станавіліся пераможцамі і прызёрамі не толькі рэспубліканскіх, але і міжнародных спартакіяд, конкурсаў і алімпіяд.
Аляксей СЯРГЕЙ

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичинском районе поздравили ветеранов войны и вручили выплаты ко Дню Победы

Сегодня с наступающим праздником Победы поздравляли ветеранов, проживающих в...

В Дрогичине выбрали «Мисс Малютку»

Вчера, 25 апреля, в городском Доме культуры в очередной...

В Дрогичинском РОВД вручили награды ликвидаторам последствий аварии на Чернобыльской АЭС

В районном отделе внутренних дел состоялось памятное мероприятие, приуроченное...