spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

Сколько стоит свидание?

Дата:

Сустракаю знаёмую дзесяцікласніцу, цікаўлюся, як справы?
— А, не вельмі! – чую ў адказ. – Сяргей (гэта яе хлопец – аўт.) ператвараецца ў скнару. Раней кожны раз куды-небудзь пачаставацца хадзілі, а цяпер толькі і скардзіцца, што грошай у яго няма. Дык я яму сказала: “Будзеш сквапнічаць – другога знайду…”.
“Бедны Сяргей!” – падумалася тады. – Дорага ж яму абыходзяцца сустрэчы з сяброўкай!”
І выпадкі, калі спатканні набываюць не рамантычны, а больш прагматычны інтарэс, у нашай паўсядзённасці – не рэдкасць. Такое неаднойчы прыходзілася назіраць у коле сваіх равесніц.
Некаторыя з сучасных прыгажунь нават школьнага ўзросту не могуць уявіць спатканне без шакаладак, марожанага, кіно, дыскатэк. Між іншым, вечар пры такіх запатрабаваннях пагражае выліцца ў немалую суму. А калі юны кавалер яшчэ не працуе і нічога не зарабляе? Выходзіць, што сынава каханне павінны аплачваць бацькі?
Але ж і ў сям’і сітуацыя можа быць рознай. І далёка не ўсякі закаханы юнак можа патлумачыць сваёй ненагляднай прыгажуні, што дома – фінансавыя праблемы, у кухоннай шафе скончыліся цукеркі, і адзінае, што ён можа ёй прапанаваць – гэта бутэрброд з салам. Але ж хіба “прынцэса” згодзіцца на сала, калі яна настроілася на “Рафаэла”?
Прыходзілася назіраць, што некаторыя дзяўчаты наладжваюць з сяброўкамі цэлыя спаборніцтвы, у каго хлопец “круцейшы” і багацейшы, і каму падчас спатканняў выпала больш падарункаў і прысмак. Прыкра ўсведамляць, што вартасць адносін між некаторымі маладымі людзьмі мераецца не ўзнёсласцю пачуццяў, а нейкімі камерцыйнымі прапановамі. Бо ў такіх выпадках наўрад ці знойдуцца дзяўчаты, здольныя натхніць паэта на неўміручыя вершы, і наўрад ці будуць хлопцы, здольныя паўтарыць услед за Гена-дзем Бураўкіным (ужо не кажучы пра тое, каб напісаць нешта падобнае):
“Гэта я з табой вечарую,
Туманамі цябе я чарую.
Васількоў шапатліваю
моваю
Зачароўваю,
зачароўваю,
Роснай сцежкаю, рэчкай
ціхаю
Закалыхваю,
закалыхваю я цябе”.
Па-майму перакананню, прыхільнасць да чалавека вымяраецца не піражкамі, цукеркамі ці іншымі салодкасцямі, а ўвагай. Радасць пачуццяў спазнаецца і тады, калі пра цябе клапоцяцца, падаюць паліто, адчыняюць дзверы, захінаюць ад ветру, прапануюць сваю дапамогу ў вучобе і іншых справах.
Шакаладкі, марожанае, дыскатэкі – гэта можа быць дапаўненнем, але ніяк не мэтай спатканняў. Калі ж гэта бярэцца за аснову рамантычных узаемаадносін, то такім чынам патрабавальная і капрызная “прынцэса” толькі пацвярджае, што яе сімпатыю можна купіць за… цукеркі ці іншы пачастунак.
Кацярына КАРПІК,
выпускніца гуртка юнкораў, наш няштатны карэспандэнт.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичине прошел районный этап спортивно-патриотической игры «Зарница»

Площадкой для проведения игры, приуроченной в этом году к...

Александр Лукашенко раскрыл планы беглых и предупредил: разговор с ними не будет длинным

Президент Беларуси, председатель ВНС Александр Лукашенко на заседании VII...

Александр Лукашенко рассказал о наращивании ударно-наступательного потенциала НАТО вокруг Беларуси

Президент Беларуси, председатель VII Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко...