spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

“МНЕ СУМНА БЕЗ РАБОТЫ”, –

Дата:

прызнаецца 62-гадовая загадчыца фермы “Карлавічы” СВК “Радавецкі” Н.К.Магілянчык

Многае спасцігаецца ў маленстве. Добрай жыццёвай школай яно стала і для Надзейкі, бо нарадзілася яна ў вялікай вясковай сям’і, дзе было сямёра дзетак, і змалку прывыкла больш пра другіх клапаціцца, чым пра сябе. А яшчэ яна імкнулася добра вучыцца, каб пасля школы прадоўжыць навуку і паглядзець, як жывецца за межамі іх маленькай вёскі Людзінавічы, што на Іванаўшчыне. Але грошай на далёкія раз’езды ў шматдзетнай сям’і не было, і, закончыўшы васьмігодку, дзяўчына паехала ў бліжэйшы ад іх населенага пункта гарадок Пінск, дзе паступіла ў тамтэйшы саўгас-тэхнікум, каб атрымаць прафесію заатэхніка.
Практыку яна праходзіла ў сваім родным калгасе “Зара камунізму”, які тады, пад кіраўніцтвам І.І.Савенкі, грымеў на ўсю рэспубліку. Але спачатку дзяўчына мо з месяц даіла і даглядала групу кароў, і толькі потым ёй пачалі ўжо давяраць заатэхнічныя справы. Такім строгім быў у той, колішняй гаспадарцы, падыход да маладых спецыялістаў.
Пасля заканчэння тэхнікума студэнтку размеркавалі ў Драгічынскі раён. Так яна трапіла ў Вульку Радавецкую, дзе была прызначана загадчыцай фермы, і ў 19-гадовым узросце яе сталі клікаць Надзеяй Кузьмінічнай.
— Кароў ў калгасе тады даілі ўручную, кармы для жывёлы ношамі на плячах насілі. Работа была цяжкая, без усякай механізацыі, але людзі былі дабрэйшымі і да працы больш спраўнымі, — прыгадвае Н.К.Магілянчык. Яна расказвае, што ў калектыве Вулька-Радавецкай фермы тады шчыравалі вяскоўцы, якія за добрую работу мелі нямала ўзнагарод: Ніна Аляксандраўна Волас, Алена Іосіфаўна Ткачук, Аляксандр Ануфрыевіч Міхнюк. Па ўзросту маладой дзяўчыне яны бацькамі прыходзіліся, і вельмі далікатна раілі, падказвалі, калі што не атрымлівалася. Так малады спецыяліст асвоілася ў гаспадарцы і перастала адчуваць сябе чужой у гэтых мясцінах.
А праз некаторы час Надзея з маладым тутэйшым хлопцам Іванам Магілянчыкам пазнаёмілася. Неўзабаве згулялі вяселле, а потым і дачка Ала нарадзілася. Але сядзець у дэкрэтным водпуску не выпадала і, даверыўшы дзіця свякрові са свёкрам, з якімі яны тады жылі разам, маладая жанчына зноў выйшла на ферму.
Да яе ў калектыў наладчыкам жывёлагадоўчага абсталявання прыйшоў працаваць і муж, Іван Антонавіч. Так яны, можна лічыць, добрую палавіну жыцця і цягнулі на сваіх плячах адну справу.
Потым у Вульцы Радавецкай быў пабудаваны перадавы па тым часе жывёлагадоўчы комплекс, і клопатаў у загадчыцы прыбавілася. У раёне гэты аб’ект стаў паказальным, і на яго базе часта праводзіліся розныя навучальныя семінары. Зразумела, што ўсё гэта суправаджалася дадатковымі перажываннямі і хваляваннямі. Але былі ва ўсім гэтым і прыемныя моманты, успаміны аб якіх грэюць усё жыццё. У ліку ганаровых гасцей аднаго з такіх мерапрыемстваў быў дырэктар саўгаса-тэхнікума, дзе Надзея Кузьмінічна ў свой час вучылася. Ён пазнаў былую студэнтку і прылюдна выказаў сваё прызнанне, захапленне, гонар тым, што яна стала добрай загадчыцай перадавой фермы.
“І гэты дзень быў для мяне, як вялікае свята. Бо каб узвысіць, акрыліць стомленага ад паўсядзённай руціннай работы чалавека, іншы раз дастаткова шчырага, удзячнага слова”, — гаворыць Н.К.Магілянчык.
На той ферме жанчына адпрацавала каля 40 гадоў, пасля чаго выйшла на пенсію. А праз некаторы час да яе звярнуўся старшыня сельгаскааператыва “Радавецкі” М.М.Валадкевіч і папрасіў часова выйсці загадчыцай на ферму ў суседнюю вёску Карлавічы. “Ідзі, калі маеш жаданне, а то без гэтай работы ты не ведаеш, куды падзець сябе”, — падтрымалі жанчыну блізкія. Надзея Кузьмінічна меркавала, што выйдзе на пару месяцаў, пакуль знойдуць замену, а атрымалася, што працуе па сённяшні дзень – амаль тры гады.
І не грошы ў першую чаргу трымаюць пенсіянерку на рабочым месцы, бо сын і дачка Н.К.Магілянчык даўно выраслі, вывучыліся, жывуць самастойнымі сем’ямі ў неблагім дастатку. Проста ёсць людзі, якія ўсё жыццё працавалі з поўнай аддачай сіл, знаходзячы ў прафесіі захапленне, натхненне, ратаванне ад усякай тугі і сумоты…
І Надзея Кузьмінічна – з іх кагорты.
Галіна ШАФРАН.
НА ЗДЫМКУ: загадчыца фермы “Карлавічы” Н.К.Магілянчык.
Фота аўтара.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Лукашенко избран председателем Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси Александр Лукашенко избран председателем VII Всебелорусского народного...

Александр Лукашенко дал наказ делегатам ВНС: надеюсь, что когда нас не станет, вы удержите страну

Президент Беларуси Александр Лукашенко, который выдвинут на пост председателя VII...

Лукашенко: народ Беларуси знает, что значит быть сильным во имя мира

Народ Беларуси знает, что значит быть сильным во имя...