100-ГАДОВЫЯ ЮБІЛЯРЫ

Дата:

Шмат гасцей сабралася ў першы дзень вясны ў доме Еўдакіі Сазонцьеўны Краўчук, якая жыве ў Імянінах. Павіншаваць доўгажыхарку са 100-гадовым юбілеем прыйшлі старшыня тутэйшага сельвыканкама Т.У.Сухарэвіч, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі С.Я.Лапа і яго падначаленыя, кіраўнікі “пярвічак” з Імянін і Брашэвіч М.П.Еўчык і Н.Л.Грыцук, спецыяліст па сацыяльнай рабоце Драгічынскага ТЦСАН Т.Л.Рымпо і сама-дзейныя артысты Імянінскага сельскага Дома культуры.Еўдакія Сазонцьеўна з удзячнасцю прымала кожнае віншаванне і пажаданне, і вочы яе вільгатнелі ад расчуленых слёз. Не чакала, пэўна, састарэлая жанчына ні гасцей, ні ўшанаванняў у гэты дзень, бо так склаўся яе лёс, што засталася яна зусім адзінокай.Пазней, калі работнікі Імянінскага Дома культуры і бібліятэкі пад баян праспявалі для юбіляркі пра мілага, які пакідае сваю каханую, Е.С.Краўчук папрасіла выканаць яшчэ і ваенную песню. Відаць, добра помніцца доўгажыхарцы вайна, бо менавіта яна стала пачаткам краху яе сямейнага шчасця.А быў жа калісьці ў жанчыны і дом у вёсцы Субаты, і каханы муж Фёдар, і чатыры сыночкі, як дубочкі: Валодзя, Васіль, Мікалай і Сяргей. У 1944 годзе яе Фёдар пайшоў на вайну і з фронту дамоў не вярнуўся. Так у няпоўныя 35 гадоў Еўдакія засталася салдацкай уда-віцай. Яе сярэдні сынок – Коля – загінуў ад наступстваў вайны – падарваўся на міне. А астатнія дзеці Краўчукоў, застаўшыся без бацькі, выбіваліся ў людзі, як маглі. Вася паехаў у Цюмень, дзе пазней і памёр. Там жа, у Расіі, смерць напаткала і Вало-дзю, а самы малодшы – Сяргей — увогуле згінуў без вестак на прасторах суседняй краіны.Унукі, што жылі бліжэй, таксама паўміралі. Ведае Еўдакія Сазонцьеўна, што недзе ёсць Сяргеевы дзеці, і калісьці даўно яна нават спрабавала знайсці іх. Але безвынікова. Цяпер ёй іншым разам  толькі сніцца, што ў акно яе дома стукаюцца ці то ластаўкі, ці то галубкі. І верыцца жанчыне, што гэтак яе блізкія падаюць ёй вестку пра хуткае спатканне.Некаторы час назад Е.С.Краўчук напаткала яшчэ адна бяда: яна спрабавала зварыць варэнне ў сваім старэнькім доме ў Субатах, недзе дапусціла неасцярожнасць і ўсё згарэла. Яна сама тады ў чым стаяла, так і выбегла на вуліцу, так і засталася.Пашанцавала, што на дом была аформлена і абавязковая, і добраахвотная страхоўка, і за тыя грошы бабулі набылі невялікі дом і што-кольвечы з маёмасці ў суседняй вёсцы Імянін. Тут яе даглядае мясцовая жанчына, таму жыве Еўдакія Сазонцьеўна быццам бы і няблага. Хоць час да часу яе адольвае сум па роднай вёсцы Субаты і тых мясцінах, дзе пражыла ўсё жыццё. Пэўна, для чалавека ў такім узросце любое перасяленне – як пакаранне. Бо няма ўжо ў яго ні моцных каранёў, ні сілы, каб прыжывацца на новым месцы…Таму гасцей у свой юбілейны дзень нараджэння Е.С.Краўчук сустракала з радасцю і задавальненнем. Яна свядома прымала падарункі і пажаданні, дзякавала за песні і ўвагу. Але кожны раз, калі прыходзілася нешта ўзгадаць, калі памяць яе вярталася ў мінулае, састарэлая жанчына не то з болем, не то са здзіўленнем пыталася: “За што мне такое доўгае жыццё? За якія заслугі? Ці за грахі якія?..”Хто ведае?.

Галіна ШАФРАНФота аўтара.

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Александр Лукашенко поручил выработать четкую программу по разведению в Беларуси красной породы коров

Президент Беларуси Александр Лукашенко поручил выработать программу по разведению...

Участники приходской группы «Библейские встречи» посетили святыни Минска

Не так давно участники приходской группы по изучению Священного...

Гигантский зубр на трассе М1 теперь еще и рычит

Скульптура гигантского зубра на границе Брестской и Минской областей...

Как молодые фермеры дают вторую жизнь селу

Все чаще и чаще от знакомых, друзей, родственников можно услышать о том,...