spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

Аматарскі тэатральны калектыў “AURA” удастоены дыплома на фестывалі “Тэатральнае Палессе-2017”

Дата:

25 лістапада бягучага года ў горадзе Івацэвічы прайшоў абласны фестываль “Тэатральнае Палессе-2017”, у якім прынялі ўдзел 15 аматарскіх калектываў Брэстчыны. У іх ліку быў і народны драматычны калектыў “AURA” Драгічынскага гарадскога Дома культуры, які падрыхтаваў і вынес на суд гледачоў камедыю Міхася Чарота “Мікітаў лапаць” (рэжысёр-пастаноўшчык Юлія Марачук). Гэты твор – вясёлая гісторыя аб жыцці сялян, галоўны герой якой закаханы ў вясковую прыгажуню, але ж яна любіць зусім іншага хлопца. Да таго ж, бацькі галоўных дзеючых асоб таксама ніяк не могуць зладзіць паміж сабой. І тут на дапамогу прыходзіць той самы “Мікітаў лапаць”….
У тэатральнай пастаноўцы былі задзейнічаны Аляксандр Грэчка (Мікіта), Ірына Мазановіч (Дар’я), Сяргей Біч (Яўмень), Таццяна Цыганчук (Зоська), Алег Чурыла (Саўка), Валянціна Біч (Грыпіна), Аляксей Ярмац (хлапец), Юлія Марачук (дзяўчына). Немалаважны ўклад у агульную справу ўнеслі таксама тэхнік-гукааператар Раман Савіцкі, мастак-дэкаратар Вольга Краўчук, мастак па касцюмах Валянціна Маладая.
Сваім выступленнем аматарскі тэатральны калектыў “AURA” не толькі пацвердзіў званне “народны”, але і быў ўдастоены дыплома ў намінацыі “За лепшы акцёрскі ансамбль”.
Дарэчы, мясцовыя артысты паабяцалі выступіць са спектаклем “Мікітаў лапаць” і перад тутэйшай публікай.

[ngg_images source=”galleries” container_ids=”36″ display_type=”photocrati-nextgen_basic_slideshow” gallery_width=”900″ gallery_height=”600″ cycle_effect=”shuffle” cycle_interval=”5″ show_thumbnail_link=”0″ thumbnail_link_text=”[Show picture list]” order_by=”sortorder” order_direction=”ASC” returns=”included” maximum_entity_count=”500″]

Галіна ВІКТАРАВА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Активисты и общественники Дрогичинщины в рамках республиканского субботника приняли участие в акции «Время помнить»

В данной акции участие приняли Дрогичинская районная организация БРСМ,...

Магазины, рынки, такси, услуги на дому: когда покупателям должны выдавать чек

В соответствии с Налоговым кодексом Республики Беларусь, при реализации...

Вспашка и культивация. Как оказывать услуги, не нарушая законодательство

С наступлением весны растет популярность таких видов деятельности, как...

Дроботы и Сороцни: ищем решение проблем

Середина апреля – на календаре 15‑е число, понедельник. Весна...