Аматарскі тэатральны калектыў «AURA» удастоены дыплома на фестывалі «Тэатральнае Палессе-2017»

Дата:

25 лістапада бягучага года ў горадзе Івацэвічы прайшоў абласны фестываль “Тэатральнае Палессе-2017”, у якім прынялі ўдзел 15 аматарскіх калектываў Брэстчыны. У іх ліку быў і народны драматычны калектыў «AURA» Драгічынскага гарадскога Дома культуры, які падрыхтаваў і вынес на суд гледачоў камедыю Міхася Чарота «Мікітаў лапаць» (рэжысёр-пастаноўшчык Юлія Марачук). Гэты твор – вясёлая гісторыя аб жыцці сялян, галоўны герой якой закаханы ў вясковую прыгажуню, але ж яна любіць зусім іншага хлопца. Да таго ж, бацькі галоўных дзеючых асоб таксама ніяк не могуць зладзіць паміж сабой. І тут на дапамогу прыходзіць той самы “Мікітаў лапаць”….
У тэатральнай пастаноўцы былі задзейнічаны Аляксандр Грэчка (Мікіта), Ірына Мазановіч (Дар’я), Сяргей Біч (Яўмень), Таццяна Цыганчук (Зоська), Алег Чурыла (Саўка), Валянціна Біч (Грыпіна), Аляксей Ярмац (хлапец), Юлія Марачук (дзяўчына). Немалаважны ўклад у агульную справу ўнеслі таксама тэхнік-гукааператар Раман Савіцкі, мастак-дэкаратар Вольга Краўчук, мастак па касцюмах Валянціна Маладая.
Сваім выступленнем аматарскі тэатральны калектыў “AURA» не толькі пацвердзіў званне “народны”, але і быў ўдастоены дыплома ў намінацыі “За лепшы акцёрскі ансамбль”.
Дарэчы, мясцовыя артысты паабяцалі выступіць са спектаклем “Мікітаў лапаць” і перад тутэйшай публікай.

[ngg_images source=»galleries» container_ids=»36″ display_type=»photocrati-nextgen_basic_slideshow» gallery_width=»900″ gallery_height=»600″ cycle_effect=»shuffle» cycle_interval=»5″ show_thumbnail_link=»0″ thumbnail_link_text=»[Show picture list]» order_by=»sortorder» order_direction=»ASC» returns=»included» maximum_entity_count=»500″]

Галіна ВІКТАРАВА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Как в Бездеже прошел праздник «Купалье» (ФОТОРЕПОРТАЖ)

В агрогородке Бездеж в ночь с 6 на 7...

В Дрогичине в результате ДТП травмированы пассажиры

За прошедшую неделю на дорогах Брестской области произошло 9...

Улыбка – лучшее приветствие

Ежегодно в первую субботу июля отмечается профессиональный праздник всех кооператоров...