21 мая, вёска Бездзеж, этнаграфічнае падвор’е “Каля Плэса”

У праграме:
11.00 – урачыстае адкрыццё свята фальклорнага мастацтва “Таночак”, конкурсная праграма дзіцячых фальклорных калектываў;

14.00 – выступленне фальклорных калектываў Брэсцкай вобласці і г.Мінска;

15.30 – паказ аўтэнтычных і адноўленых касцюмаў Брэсцкай вобласці “Модны стыль – народны тэкстыль”, узнагароджванне пераможцаў конкурсу;
17.30 – этнадыскатэка “Час вяртання”.

На працягу ўсяго свята будзе дзейнічаць выстава-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці і традыцыйнай кухні, гульнёва-забаўляльныя праграмы.