spot_img

Будзе ў заказніку электрастанцыя?

Дата:

Як вядома, на тэрыторыі нашага раёна размяшчаецца частка плошчаў рэспубліканскага біялагічнага заказніка “Спораўскі”. Нядаўна нам стала вядома, што іменна ў гэтым заказніку будзе пабудавана фотаэлектрастанцыя. Яна павінна генерыраваць ад сонца экалагічна чыстую энергію з наступным яе продажам.

– Па папярэдніх падліках, станцыя магутнасцю ў 100 кВт будзе кожны месяц прыносіць прыбытак каля 30 млн. беларускіх рублёў. Гэта дазволіць нам атрымліваць дадатковыя фінансавыя сродкі, якія будзем выкарыстоўваць на вырашэнне пытанняў прыродаахоўнай дзейнасці, – сказаў у гутарцы з журналістамі Вадзім Пратасевіч, дырэктар заказніка, старшыня праўлення мясцовага экалагічнага фонду “Заказнікі Брэсцкай вобласці”.

Акрамя фотаэлектрычнай станцыі на базе эколага-асветнага цэнтра заказніка “Спораўскі” плануецца стварыць навучальны цэнтр па біялагічных рэсурсах і альтэрнатыўнай энергетыцы. Для гэтага  ўжо манціруюцца гелеакалектар на 500 літраў і газагенератарны кацёл.

Паводле слоў Вадзіма Пратасевіча, 9 студзеня ў беларускім прадстаўніцтве Праграмы развіцця ААН (ПРААН) паміж праграмай малых грантаў глабальнага экалагічнага фонду (ПМГ/ГЭФ) і мясцовым экалагічным фондам “Заказнікі Брэсцкай вобласці” было падпісана адпаведнае пагадненне. Па яго ўмовах і будзе прафінансаваны праект “Стварэнне механізма “зялёных рэінвестыцый” у Рэспубліцы Беларусь на прыкладзе заказнікаў Брэстчыны і змякчэння негатыўных вынікаў змянення клімату шляхам выпрацоўкі і продажу ў энергасетку экалагічна чыстай электраэнергіі”. Бюджэт праекта складае 243 тысячы долаў США, з якіх 149 тысяч выдзяляюць міжнародныя донары.

Аляксей ФЁДАРАЎ

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Жители Дрогичинского сельсовета поделились своими проблемами и пожеланиями

В прошлую пятницу, 1 ноября, наша журналистская «экспедиция» вновь поспешила узнать...

Качество воды из шахтных колодцев: загрязнение нитратами и микробами ставит под угрозу здоровье населения

Шахтные колодцы относятся к нецентрализованной системе питьевого водоснабжения, то есть...

Инспектор Дрогичинского РОЧС вошел в тройку лучших по Брестской области

В г. Бресте состоялся традиционный конкурс профессионального мастерства, «Лучший...