spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

БЫЦЦАМ ЗНОЎ ЗА ШКОЛЬНАЙ ПАРТАЙ…

Дата:

Хтосьці з мудрых сказаў: школа дае нам цыркуль ведаў, якім мы ствараем круг жыцця. Але зазіраць у зборнік афарызмаў, каб знайсці трапнае выказванне пра навучанне, зусім не абавязкова. Тое, што дала нам школа, выражаецца самымі простымі словамі: шчырасць, цікавасць да жыцця, самадастатковасць і, галоўнае, чалавечнасць.
Падчас рабочага дня зазваніў тэлефон, і ў трубцы пачуўся голас: “Каця, добры дзень! Пазнаеш, хто табе звоніць?”. У першае імгненне засумнявалася і, каб схаваць сваю хвілінную разгубленасць,  хацелася пажартаваць, як тое прынята: маўляў, багатай будзеце. Але ўпэўніўшыся, што тэлефануе Валянціна Расціславаўна Канцэвіч, мая былая школьная настаўніца па рускай мове і літаратуры, утрымалася ад банальнасцяў. Бо ведала, што сапраўдным скарбам у разуменні маёй выкладчыцы былі дапытлівыя вучні, трывалыя веды, любімая работа, калегі-настаўнікі… Хіба грошы заменяць тое, што стала сэнсам жыцця?
Многія ўрокі В.Р.Канцэвіч памятаюцца па сённяшні дзень. З Валянцінай Расціславаўнай я даведалася пра Пецярбург вялікага Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага. З ёй я палюбіла Марыну Цвятаеву (дагэтуль узгадваю, як, наперакор усім дзяўчаткам, якія вучылі напамяць класіку “Мне нравится, что вы больны не мной…), я адзіная з класа расказала мінорнае і вельмі дарослае “Христос и Бог, я жажду чуда…”). Дарэчы, свае асабістыя свядомыя вершы я пачала пісаць мена-віта пад уражаннем такіх літаратурных вандровак. І пішу дагэтуль, з хваляваннем узгадваючы тыя далёкія-блізкія ўрокі.
А мой журналісцкі шлях пачаўся дзякуючы настаўніцы беларускай мовы і літаратуры В.І.Ярмоцык. Як зараз помню: не было межаў радасці, калі маё сачыненне “Няхай буслы прыносяць шчасце” надрукавалі ў “Драгічынскім весніку”. І падчас навучання на журфаку за добрае веданне роднай мовы мне заўсёды было “выдатна”. Па-беларуску я пісала і сваю дыпломную работу.
Дарэчы, пра журфак. Першым выпрабаваннем на ўступных іспытах у Белдзяржуніверсітэт быў экзамен па англійскай мове. І веды, якія далі мне выкладчыкі гэтага прадмета Людміла Аляксандраўна Рацык і Таіса Вітальеўна Літвінчык, былі пацверджаны добрай адзнакай не толькі пры паступленні, але і падчас вучобы ва ўніверсітэце. Ды і цяпер многія замежныя тэлеперадачы я магу глядзець без перакладчыка.
І нават пра матэматыку – прадмет, што, як мне падаецца, проціпаказаны непапраўным гуманітарыям, у мяне самыя светлыя ўспаміны. Строгія і адначасова добрыя, чулыя Раіса Іванаўна Гуз і Раіса Уладзіміраўна Бондарава ніколі не прымушалі: маўляў, алгебра – самы важны прадмет у жыцці. Пры гэтым яны заўсёды арганізоўвалі свае заняткі такім чынам, што прыходзіць непадрыхтаванымі было проста немагчыма. Таму сумленна брала інтэгралы, рашала ўраўненні, чарціла паралелаграмы. Не ведаю, наколькі мне спатрэбілася ў жыцці тэарэма Піфагора, але грошы( асабліва за некалькі дзён да зарплаты) лічу бездакорна. І сабранасць з дысцыплінаванасцю, якія я атрымала на матэматычных занятках, таксама дапамагаюць…
А пачалася для мяне школа з чулых і справядлівых адносін першай настаўніцы Галіны Пятроўны Угляніцы. Нярэдка ўзгадваю і класнага кіраўніка Ніну Мікалаеўну Ляшэвіч, іншых сваіх выкладчыкаў, якія засявалі нашы душы зярняткамі разумнага, добрага, вечнага. І такія ўрокі – на ўсё жыццё.
Дзякуй вам за тое, любімыя мае настаўнікі!
Кацярына МАРГОЛЬ,
выпускніца 2000 года.
НА ЗДЫМКУ: дырэктар АСШ №1  г.Драгічына Я.С.Гарковіч (другая злева) з настаўнікамі Л.Л.Мамацюк, Н.У.Жукавай і В.Р.Канцэвіч.
Фота Галіны Шафран.

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Лукашенко избран председателем Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси Александр Лукашенко избран председателем VII Всебелорусского народного...

Александр Лукашенко дал наказ делегатам ВНС: надеюсь, что когда нас не станет, вы удержите страну

Президент Беларуси Александр Лукашенко, который выдвинут на пост председателя VII...

Лукашенко: народ Беларуси знает, что значит быть сильным во имя мира

Народ Беларуси знает, что значит быть сильным во имя...