ЦІ ЎСПОМНЯЦЬ ВАС ЛЮДЗІ ДОБРЫМ СЛОВАМ?

Дата:

Пасля доўгай спёкі нарэшце прайшоў доўгачаканы дожджык. Адразу ўсё навокал ажыло. Дрэўцы і травы, кветкі і расліны. Весялей заспявалі птушкі. Лета – прыгожая пара. Я люблю ехаць на веласіпедзе і любавацца роднымі краявідамі.

З гадамі, калі бліжэй падступае старасць, з вялікім замілаваннем хочацца ўвабраць у сябе ўсё больш зямной прыгажосці. Звычайна чалавек не хоча мірыцца са смерцю, а стараецца пакінуць пасля сябе добрую памяць у прыстойных справах, учынках, дзецях і г.д.
Сёння многія людзі ставяць помнікі сваім родзічам з граніту і мармуру, з прыгожымі фотаздымкамі. Калі заходзіш на могілкі, на цябе з усіх бакоў глядзяць знаёмыя і незнаёмыя нябожчыкі. Я не ведаю, ці правільна гэта. Неяк чытала ў прэсе выступленне аднаго свяшчэнніка, які сцвярджаў, што помнік нельга ставіць на магіле, а толькі крыж. І я з ім згодна. Цяпер нячыстыя на руку людзі іншы раз займаюцца вандалізмам: разбіваюць помнікі, зрываюць з іх каштоўныя металы і ўпрыгожванні.
.. Ля ўваходу на брашэвіцкія могілкі была магіла з крыжам і распяццем. Хто ў ёй пахаваны, ніхто не ведае. Але неяк людзі заўважылі, што з магілкі прапаў крыж. Настаяцель тутэйшай царквы Уладзімір Быр, як кажуць, забіў трывогу. Вернікі пачалі весці расследаванне.
— Мы спачатку падумалі, даруй Госпадзі, што гэта справа рук завялёўскіх цыган, — расказвае матушка Зінаіда. – Аднак яны тут ні пры чым. Адзін чалавек нам падказаў, што той крыж знаходзіцца ў музеі абласнога аграрна-вытворчага прафесіянальнага ліцэя. Прыйшлося ехаць у Драгічын, ісці да дырэктара ліцэя, усё расказаць яму. Ён папрасіў прабачэння, крыж мы забралі і паставілі на ранейшае месца. Дарэчы, дырэктар і зараз не ведае, хто і адкуль прынёс крыж у музей.
Матушка Зінаіда з хваляваннем закончыла свой аповяд. Аднак і сёння невядома, хто вырваў з магілкі крыж, з якой мэтай аднёс яго ў музей. Зразумела толькі адно: гэта ўчынак несумленнага, чэрствага чалавека. І Богу гэта не спадабалася. Праз добрых людзей ён і вярнуў крыж на месца.
… Калі ехаць на ферму “Брашэвічы”, то непадалёку ад былога старога клуба шмат гадоў ляжалі два помнікі, вырабленыя з камянёў. На іх былі высечаны прозвішчы нябожчыкаў, гады іх нараджэння і смерці. Хто, калі і чаму прыцягнуў іх сюды, невядома.
Неяк наш участковы міліцыянер Л.Л.Якута пацікавіўся ў мяне, што гэта за помнікі валяюцца ля дарогі. Я таксама нічога не ведала і пачала распытваць старажылаў. Адны з іх сцвярджалі, што помнікі звыш сарака гадоў там ляжаць, другія гаварылі, што іх у вайну сюды з нейкай мэтай прывезлі. Словам, ніхто толкам нічога не змог патлумачыць.
І вось у адну з субот чэрвеня бягучага года пад кіраўніцтвам свяшчэнніка Уладзіміра Быра закіпела работа. Аказваецца, у ХIХ стагоддзі на гэтым месцы стаяла  царква. Ля яе і пахавалі сям’ю свяшчэннаслужыцеля Даніловіча: яго жонку і двое іх дзяцей. У той далёкі час быў такі парадак: ля царквы хавалі свяшчэннікаў і членаў іх сем’яў.
Як кажуць, на славу папрацавалі людзі, помнікі паставілі на месца. Асабліва пастараліся Віталь Мурашоў, Сяргей Каляда, якія заклалі фундамент. Уладзімір Навасад выліў крыж. Старшыня СВК “Брашэвічы” Фёдар Жыдковіч выдзеліў пагрузчык, каб паставіць помнікі на фундамент. Кіраўнік мясцовага сельвыканкама Леанід Карповіч арганізаваў людзей на добрую справу. У ёй самы актыўны ўдзел прымалі Аляксей Безак, Леанід Дзмітрук, Вячаслаў Даўгун, Фёдар Дышко і іншыя. Магілкі асвяцілі. І зараз там узорны парадак. Матушка Зінаіда не нарадуецца, што ўсё зрабілі па-хрысціянску.
Кажуць, што людзі, як у лесе дрэвы, розныя бываюць. І гэта сапраўды так. Адны з нас складаныя і непрадказальныя, другія памяркоўныя і спагадлівыя. І ўсё ж кожны, хто жыве на зямлі, павінен глыбей пазнаваць свет, пастаянна тварыць дабро. Тады і памяць пра чалавека надоўга захаваецца ў яго ўдзячных нашчадкаў.
Ніна ГРЫЦУК,
наш няштатны карэспандэнт.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Как защитить интересы молодого специалиста, улучшить коллективный договор, получить социальный отпуск…

Разноплановые темы и вопросы, связанные с защитой трудовых, социально-экономических...

Жители города поднимают проблему, связанную с парковкой автомобилей во дворах и на тротуарах

В некоторых микрорайонах районах города есть жилые застройки, в...

СК РФ: подтверждена связь террористов из “Крокуса” с украинской стороной

Следствие получило доказательства связи исполнителей теракта в "Крокус Сити...

Интеллектуальная игра состоялась в Дрогичинской библиотеке

Вчера, 28 марта, в читальном зале центральной библиотеки прошла...