ДАГЛЯДАЮЦЬ ПАСЕВЫ

Дата:

Не так даўно на базе адкрытых акцыянерных таварыстваў “Драгічынскі райаграсэрвіс”, “Драгічынскі камбікормавы завод” і сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Бездзеж-Агра” прайшоў раённы семінар з удзелам галоўных аграномаў сельгасарганізацый, спецыялістаў райсельгасхарчу і станцыі аховы раслін. Удзельнікам мерапрыемства было расказана і на практыцы паказана, як трэба правільна весці догляд пасеваў, прымяняць гербіцыды.
Догляд пасеваў – другі этап сельгасработ на шляху да ўраджаю. І дзе гэтыя работы, скажам, шароўку і хімпраполку цукровых буракоў, падкормку іх і іншых культур, праводзяць своечасова, там заўсёды застаюцца ў выйгрышы – пасевы хутка развіваюцца, набіраюць сілы.
Поўнасцю закончылі хімічную праполку яравых зерневых у СВК “Імянінскі”, “Асіпавічы”, “Прыазёрскі”, “Агра-Дзеткавічы”, “Радастаўскі”, “Ліпніцкі”.
Ёсць усе падставы спадзявацца, што ў чыстым ад пустазелля стане будуць развівацца і набіраць сілу цукровыя буракі і кукуруза ў СВК “Аляксеевічы-Агра”, “Імя-нінскі”, “Пенякова” і іншых , дзе зараз арганізавана вядзецца хімпраполка гэтых культур.
Аляксей ФЁДАРАЎ

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

«Праз смугу стагоддзяў дайшло да нас Слова…»

В районной центральной библиотеке состоялось культурно-просветительское мероприятие, приуроченное ко...

Агента польских спецслужб с поличным задержали в Лепеле

В эфире телеканала "Беларусь 1" раскрыли подробности задержания польского шпиона...

Как гражданские инициативы помогают в благоустройстве

Ежегодно в Брестской области проходит открытый конкурсный отбор проектов гражданских...

В Дрогичинском районе появилась новая экотропа “ГОСТЫНЫЦЬ”

В рамках месяца экологического туризма и Года благоустройства на территории лесного...