Дрогичинское ЖКХ готово к зиме

Дата:

Нарэшце ў сярэдзіне сту-дзеня і да нас завітала сапраўдная зіма.Амаль кожны дзень выпадае снег. А крыху ўзмоцніцца вецер – сняжыначкі-пушыначкі пачынаюць віраваць у паветры, спачатку асядаюць у ямах і калдобінах, утвараючы потым сумёты і заносы на вуліцах і дарогах.

Асабліва радуюцца снегу дзеці. Яны катаюцца на санках, лыжах, лепяць снегавікоў… А вось у работнікаў жыллёва-камунальнай службы, наадварот, спраў і клопатаў прыбавілася. Галоўны іх цяпер абавязак – расчыстка ад снегу дарог і вуліц.

– Зіма знянацку нас не застала , – гаворыць майстар раённай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мікалай Мікалаевіч Шумік.—Усяго ў нас ёсць 16  адзінак рознай тэхнікі для барацьбы са снегам. Радуе і той факт, што мы своечасова нарыхтавалі 950 тон спецыяльных солева-пясчаных сумясей для пасыпкі дарог і 100 тон пяску для пасыпкі тратуараў у час галаледзіцы. Словам, нашы работнікі будуць прыкладаць усе намаганні, каб гараджане, выйшаўшы на вуліцу, не адчувалі ніякіх нязручнасцей. Аднак хацелася б, каб і ўладальнікі асабістых дамоў наводзілі ля іх належны парадак. Толькі агульнымі намаганнямі мы зможам перамагчы снежную стыхію.

Калі, скажам, моцны снегапад пачынаецца ноччу, камунальнікі не чакаюць раніцы, а адразу выводзяць грэйдзеры і іншую тэхніку на вуліцы горада. Прымаюцца ўсе меры, каб да пачатку працоўнага дня вуліцы і тратуары расчысціць ад снежных заносаў…

Юрый СЯРГЕЙ

Фота аўтара

Drogichin uborka goroda

 

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичине прошел районный выпускной бал

Выпускной вечер – особенный момент в жизни каждого юноши...

Александр Лукашенко дал интервью телеканалу «Аль-Арабия»

Интервью продолжалось около полутора часов. Александр Лукашенко ответил примерно...

Самый маленький город Австралии выставлен на продажу

Самый маленький город Австралии Куладди выставлен на продажу за...

Торжественное собрание, приуроченное ко Всемирному дню донора крови, прошло в Дрогичинской ЦРБ

В преддверии Дня донора в актовом зале Дрогичинской центральной...