spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

“Гаманіна” ў Дробатах

Дата:

Па-сямейнаму шчырай і святочнай атрымалася сустрэча з жыхарамі вёскі Дробаты, якая прайшла напрыканцы чэрвеня, у дні летняга сонцазвароту. Гэта – адно з чарговых мерапрыемстваў, арганізаваных у рамках гуманітарнага праекту “Вёска, якая не павінна знікнуць” (ён рэалізуецца ў нашых мясцінах грамадскім аб’яднаннем аматараў мастацтва рэгіёну “Белавежская пушча” і Брэстчыны “Тур”). На гэты раз перад вяскоўцамі выступіў фальклорны калектыў “Гаманіна” з Мінска.

Сёння Дробаты – гэта зусім невялічкая вёска, большая частка жыхароў якой – пажылыя людзі. Па словах Людмілы Мікалаеўны Карнеевай, аднаго з каардынатараў праекту, калі ў гэтым населеным пункце было абвешчана аб канцэрце, дзеці, якія прыехалі на летні адпачынак да сваіх бабуль і дзядуль, здзіўляліся: “Хіба бываюць канцэрты ў вёсках?” Ды і тутэйшыя пенсіянеры сумняваліся: “І для каго гэты канцэрт? У нас жа і жыхароў амаль не засталося?”.

Але ж канцэрт адбыўся і сабраў амаль 60 гледачоў. Ведаючы, што мерапрыемствы ў рамках праекту “Вёска, якая не павінна знікнуць” заўжды праходзяць весела і цікава, на канцэрт прыйшло і нямала жыхароў суседніх населеных пунктаў Вавулічы і Сорацні. І ў выніку людзей назбіралася нямала. А артысты з фальклорнага калектыву “Гаманіна” адразу наладзілі кантакт з гледачамі. Спявалі прыпеўкі, танчылі разам.

“Вельмі прыемна, што самы актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі пажылыя пенсіянеры, якія знаходзяцца ў складзе мэтавай групы праекту “Вёска, якая не павінна знікнуць”. Яны з задавальненнем успаміналі часы свайго юнацтва і заўзята танчылі побач з маладымі. Атмасфера свята была цёплай, добразычлівай і аптымістычнай. Многія з пажылых пенсіянераў зазначалі, што даўно не памятаюць у сваёй вёсцы такіх вясёлых сустрэч. А 87-гадовая Ганна Фёдараўна Вакульчык прызналася, што ўвогуле ўжо не памятае, калі яна апошні час была на канцэрце.Так што мерапрыемствам засталіся задаволены ўсе: і гледачы, і артысты, і каманда нашага праекту”, – падкрэсліла Л.М. Карнеева.

Пры гэтым Людміла Мікалаеўна зазначыла, што крыху раней падобныя мерапрыемствы ў рамках праекта “Вёска, якая не павінна знікнуць” прайшлі ў вёсках Сорацні, Гутава і Агдэмер. На бліжэйшы выхадны дзень, 8 ліпеня, намечана экскурсія ў Мотальскі музей для прадстаўнікоў мэтавай групы, якія не былі там у мінулым годзе. А чарговы канцэрт запланаваны на 21 верасня, і пройдзе ён у вёсцы Вавулічы, якая ў гэты дзень будзе адзначаць прастольнае свята ў памяць заснавання свайго вясковага храма.

Галіна ВІКТАРАВА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

ГПК: более 4 тыс. европейцев посетили Беларусь по расширенному безвизу за неделю

"За прошедшую неделю в Беларусь в безвизовом порядке въехали...

Как оформить постоянную или временную дистанционную работу, рассказали в Минтруда

Дистанционная работа может быть постоянной, временной (на период до...

Лукашенко ориентирует депутатов на более активную работу на международном уровне

Президент Беларуси Александр Лукашенко ориентирует депутатов на более активную...

Американская белая бабочка: как с ней бороться?

В последнее время большую обеспокоенность у жителей вызывает активное...