spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

ГАРЭЛА ЗЯМЛЯ ПАД НАГАМІ АКУПАНТАЎ

Дата:

Вялікая Айчынная вайна пачалася на досвітку 22 чэрвеня 1941 года вераломным нападам фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз. І першыя ўдары ворага былі нанесены па тэрыторыі Беларусі. Для ажыццяўлення плана “Ост” гітлераўцы мелі намер пакінуць толькі чацвёртую частку беларусаў, пазбавіўшы іх усякіх палітычных і сацыяльных правоў. Тры чвэрці насельніцтва нашай рэспублікі падлягала “высяленню”. Пад гэтым тэрмінам немцы мелі на ўвазе фізічнае знішчэнне людзей.Фашысцкія     вылюдкі  і іх прыхвасні многага дабіліся ў выкананні сваіх каварных планаў. За гады вайны загінуў кожны трэці беларус. Толькі на Драгічыншчыне гітлераўцы поўнасцю або часткова  знішчылі 28 населеных пунктаў, замучылі і расстралялі 6269 чалавек, у тым ліку 1213 жанчын і звыш 2000 дзяцей. 1770 чалавек былі вывезены ў нямецкае рабства.

Аднак фашыстам так і не ўдалося паставіць беларускі народ на калені. Адзіным баявым лагерам жыла часова акупіраваная Беларусь. Толькі ў партызанскіх фарміраваннях рэспублікі змагаліся з ворагам 374 тысячы чалавек, 400 тысяч мясцовых мірных жыхароў складалі рэзерв. Звыш 70 тысяч патрыётаў вялі барацьбу з немцамі ў падполлі.Пачынаючы ўжо са жніўня 1941 года, партызанскі рух разгарнуўся і на тэрыторыі Драгічынскага і былога Антопальскага раёнаў. У далейшым тут дыслацыравалася звыш двух дзесяткаў партызанскіх атрадаў.

Першымі ж народнымі мсціўцамі былі партыйныя і савецкія работнікі, камсамольцы, воіны Чырвонай Арміі, якія трапілі ў акружэнне і вырваліся з яго, і тыя, хто ўцёк з палону. Першыя партызанскія групы, а потым атрады канцэнтраваліся на поўдні раёна ва ўрочышчы “Дыферэнцыя”, а на поўначы – у раёне спораўскіх балот.еўзабаве пачала гарэць  зямля пад нагамі гітлераўскіх акупантаў. Лясныя салдаты знішчалі  нямецкіх салдат, афіцэраў, здраднікаў-паліцаяў і здабывалі сабе такім чынам зброю. На тэрыторыі раёна дзейнічалі партызанскія атрады імя Шыша, імя Калініна і іншыя, што ўваходзілі ў склад Пінскага злучэння. Яны кантралявалі паўднёва-ўсходнюю і паўднёва-заходнюю часткі Драгічыншчыны. Мяжой іх дзеянняў была чыгунка Пінск-Брэст, а месцам баявых дзеянняў з’яўляліся наваколлі вёсак Хідры, Зарэчка, Кублік, Сулічава, Ялач, Папіна, Людвінова, Язвіны, Осаўцы, Адамова, Белін і некаторыя іншыя.

Вось невялікая гістарычная даведка партызанскага атрада імя Шыша. Яго арганізаваў мужны патрыёт Мікалай Цімафеевіч Шыш. Смелы, знаходлівы камандзір, ён умела распрацоўваў і ажыццяўляў розныя рызыкоўныя аперацыі. Толькі за адзін месяц яго байцы разграмілі 6 варожых гарнізонаў і чыгуначную станцыю Бастынь.У чэрвені 1942 года атрад Мікалая Шыша ажыццявіў налёт на фашысцкае транспартнае судна, што рухалася па Дняпроўска-Бугскім канале. Завязаўся жорсткі бой. У ім выключна храбра змагаўся камандзір. Мужны і рашучы, ён паказваў прыклад сваім байцам. На жаль, у гэтай гарачай сутычцы варожая куля абарвала жыццё героя. Але гібель камандзіра не спыніла партызан. Судна і яго экіпаж былі знішчаны. Народныя мсціўцы ў якасці трафеяў захапілі зброю і боепрыпасы. Пасля гэтай трагічнай падзеі атраду было прысвоена імя загінуўшага камандзіра, а ўзначаліў яго Міхаіл Іванавіч Герасімаў, а пазней – Мікалай Міхайлавіч Папоў.

На поўначы ад чыгункі  Пінск-Брэст дзейнічалі партызанскія атрады імя Макарэвіча, імя Чкалава, імя Жданава і іншыя, якія ўваходзілі ў Брэсцкае злучэнне.Да канца 1943 года і пачатку 1944-га партызанскія атрады сталі мнагалюднымі, даволі буйнымі баявымі падраздзяленнямі. У кожным з іх, як правіла, было ад 3 да 5 стралковых рот, па аднаму ўзводу коннай разведкі. У некаторых атрадах былі гарматы, мінамёты, супрацьтанкавыя ружжы і іншае складанае ўзбраенне.Ні днём, ні ноччу народныя мсціўцы не давалі спакою фашысцкім акупантам: пускалі пад адхон іх эшалоны з жывой сілай і тэхнікай, узрывалі шасейныя і чыгуначныя масты, знішчалі варожыя гарнізоны, абаранялі мірнае насельніцтва ад расстрэлу або ўгону ў Германію. Толькі за кароткі час партызанамі Драгічыншчыны былі разгромлены і знішчаны паліцэйскія гарнізоны ў вёсках Хомск, Бездзеж, Гутава, Вавулічы, Брашэвічы і іншых населеных пунктах.

У кастрычніку 1942 года гітлераўцы вырашылі спаліць вёскі Вавулічы, Крамно і Дробаты за цесную сувязь іх жыхароў з партызанамі. Аб гэтым стала вядома камандаванню атрада №112, які рухаўся з івацэвіцкіх лясоў у бок станцыі Іванава. Камандзір атрада Аляксей Пятровіч Чарткоў прыняў рашэнне разграміць карнікаў і выратаваць насельніцтва вёсак ад знішчэння. З гэтай мэтай у маладым сасновым лесе паміж Гутавам і Вавулічамі была зроблена партызанская засада. Раніцай падраздзяленне фашысцкіх галаварэзаў было разгромлена дашчэнту. На жаль, у час гэтага гарачага бою смерцю герояў загінулі камандзір і камісар атрада Чарткоў і Паршын, а таксама тры камандзіры аддзяленняў і некалькі радавых байцоў. Цаной свайго жыцця яны выратавалі жыццё жыхароў і маёмасць некалькіх населеных пунктаў.У красавіку 1943 года кіраўнікі атрада імя Шыша, які ў той час дыслацыраваўся ў Лагішынскім раёне, атрымалі загад камандавання Пінскага злучэння, у якім гаварылася аб стварэнні брыгады імя Молатава. Атраду давалася прадпісанне пакінуць Лагішыншчыну, перайсці чыгунку Брэст-Лунінец, пераправіцца за Дняпроўска-Бугскі канал і разбіць лагер непадалёку граніцы Іванаўскага і Драгічынскага раёнаў.Гэтым загадам камандзір атрада імя Шыша Міхаіл Іванавіч Герасімаў быў назначаны камандзірам брыгады, а яе камісарам – Фёдар Сямёнавіч Кунькоў. Дарэчы, апошні яшчэ ў канцы 1942 года з групай камуністаў быў накіраваны ў Жабчыцкі, Драгічынскі і Іванаўскі раёны для больш шырокай арганізацыі партызанскага руху. І ўжо ў пачатку 1943 года ў названых раёнах былі створаны атрады імя Лазо, імя Суворава і імя Кутузава. Першыя два з іх гэтым жа загадам уводзіліся ў брыгаду імя Молатава. Начальнікам яе штаба быў назначаны Міхаіл Лявонцьевіч Прахоцкі, якога ў хуткім часе замяніў Дзмітрый Карпавіч Удовікаў.

Аляксей СЯРГЕЙ

P.S. Заканчэнне будзе

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Все школы перейдут на новый режим организации питания к 1 сентября

Все школы перейдут на новый режим организации питания к...

Как в условиях конкуренции работает филиал ЗАО “Консул” в Дрогичине

В условиях жесткой конкуренции приходится работать филиалу ЗАО «Консул»...

В Дрогичинском районе идет сев кукурузы

Не сбавляя оборотов, на Дрогичинщине продолжается весенняя посевная. По...

Дрогичинские волейболисты заняли призовые места в областных соревнованиях

Вчера, 18 апреля, в Кобрине проходили областные соревнования по...