Іван Міхайлавіч Пунько

Дата:

Шмат гадоў Равінскую СШ узначальвае Іван Міхайлавіч Пунько. Гэта – добры, чулы, неабыякавы чалавек, сапраўдны прафесіянал педагагічнай справы. Школа ўкамплектавана камп’ютарным класам, іншымі сучаснымі зручнасцямі. Але галоўнае: тут працуе граматны, з’яднаны калектыў, які прыкладае нямала намаганняў, каб навучальная ўстанова стала для дзяцей жаданым і ўтульным домам.
Школьныя калідоры ўпрыгожаны мноствам кветак, і вялікая заслуга ў гэтым нашага біёлага Таццяны Мікалаеўны Малышчык. На ўроках часта чуецца музыка — гэта з натхненнем расцягвае мяхі свайго баяна настаўнік музыкі і спеваў Уладзімір Уладзіміравіч Салавейка. На пасадзе сацыяльнага педагога шмат гадоў добрасумленна працуе Тамара Вітальеўна Пунько, якая спрыяе добрым узаемаадносінам дарослых і дзяцей. Значных поспехаў ў навучанні школьнікаў  дабіваюцца выкладчыца пачатковых класаў Таццяна Сцяпанаўна Джыга і настаўніца рускай мовы і літаратуры Людміла Канстан-цінаўна Ахрэмчык, выхаванцы якіх былі ў ліку пераможцаў раённых і абласных навукова-практычных канферэнцый. Папоўнілася школа і новымі педагогамі, у ліку якіх – намеснік дырэктара Галіна Леанідаўна Замкавец і выкладчык фізкультуры Мікалай Іванавіч Саханчук.
Па выніках мінулага навучальнага года калектыў Равінскай СШ адзначаны Ганаровай граматай аддзела адукацыі Драгічынскага райвыканкама. А гэта значыць, што педагогі  адукацыйнай  установы валодаюць добрым патэнцыялам у навучанні дзяцей і ў выхаванні дастойных грамадзян нашай будучыні.
Валянціна КАЛЕСНІКОВІЧ,
жыхарка вёскі Равіны
Фота Галіны ШАФРАН
Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Очередное хозяйство Дрогичинского района завершило жатву

В ОАО «Именинский» подвели итоги уборочной кампании. Поздравления хлеборобам...

Как поменять фамилию ребенку?

Каждому известно, что фамилию ребенку определяют его родители. Если...

Дрогичинская ПМК‑8 расширяет географию объектов

Каждый день мы видим, как преображается облик нашего города...

Проходите медосмотр заблаговременно

Одним из важных направлений подготовки к учебному году остается организация медицинских...