“Калядныя сустрэчы” ў Драгічыне

Дата:

Міхаіл МАЦКЕВІЧ,

жыхар г.Драгічына

Адразу пасля Ражства пачынаюцца святкі – час вясёлых песень, забаў і  гулянняў. Добраму святочнаму настрою спрыяла і канцэртная праграма “Калядныя сустрэчы”, якая была арганізавана на стары Новы год ў ГДК. У ёй прынялі ўдзел лепшыя самадзейныя артысты і творчыя калектывы гэтай установы культуры, якія дастойна прадстаўляюць наш раён на шматлікіх мерапрыемствах не толькі ў Драгічыне, але і за яго межамі.

У святочнай канцэртнай праграме былі прадстаўлены самыя розныя мастацкія накірункі: ад народных і сучасных песень у выкананні ансамбля “Зараначка”, вядомых салістаў Мікалая Ільюткі, Эльвіры Стэльмашук, Дзмітрыя Філіна, Таццяны Субоцька, Ірыны Юскавец, Арцёма Саладухі, Наталлі Чайкоўскай, Крысціны Клімчук, Вольгі Старажук, Дзмітрыя і Андрэя Страпка, Сяргея Біча, Дар’і Байдук і іншых – да прыгожых танцавальных нумароў, з якімі выйшлі на сцэну ансамбль “Прыгажосць” і танцавальны калектыў гарад- скога Дома культуры. Шчыра апладзіравалі гледачы і аркестру народных інструментаў Драгічынскай дзіцячай школы мастацтваў, які нядаўна адзначыў сваё 40-годдзе.

Пакідаючы гарадскі Дом культуры, наведвальнікі  з захапленнем адзываліся пра мясцовыя “Калядныя сустрэчы” і сыходзіліся ў перакананні: каб атрымаць асалоду і задавальненне для душы, цяпер не трэба далёка ехаць, бо свае артысты – не горшыя за сталічных. Мясцовыя выканаўцы, у сваю чаргу, шчыра пажадалі прыхільнікам сваёй творчасці кахання і ажыццяўлення запаветных мараў.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Как воспользоваться земельной амнистией

Законом Республики Беларусь от 5 декабря 2024 г. №...

“Ценность, которую мы завещаем беречь детям и внукам!” Выступление Лукашенко на параде в честь 80-летия Победы

Товарищи солдаты, сержанты, прапорщики и офицеры! Дорогие ветераны Великой Отечественной...

Военный парад по случаю 80-летия Победы прошел у стелы “Минск – город-герой”

Военный парад по случаю 80-летия Победы советского народа в...

В Дрогичине продолжаются праздничные мероприятия, посвященные 80-летию Победы (ФОТОРЕПОРТАЖ)

На праздничной сцене  городской площади состоялся концерт детских школ...