КАНТРАСНЫ ЧАС

Дата:

Люты – месяц, у якім  хутка павялічваецца даўжыня дня. Усё больш цяпла і святла пасылае нам у гэты час сонца. Слабеюць маразы, часцей бываюць адлігі і бязвоблачныя дні. Сярэднія тэмпературы паветра складаюць 3-4 градусы ў наваколлі Брэста і амаль 8 градусаў марозу ў Віцебскай вобласці. Гэта ўсяго на 0,8 градуса вышэй у параўнанні са студзенем у паўднёвых раёнах рэспублікі і на 0,4 градуса – у паўночных. Праўда, іншы раз тэмпература можа падымацца да 5 і больш градусаў вышэй нуля. Да лютага працягласць дня ўзрастае на гадзіну і сорак мінут, а сярэднямесячная сума сонечнай радыяцыі на кожны сантыметр паверхні павялічваецца больш як у два разы – з 400 да 900 калорый. Аднак 70 працэнтаў праменняў нябеснага свяціла быццам люстэркам адбіваецца свежым снежным покрывам. Апошняе працягвае нарастаць і месцамі дасягае 50-80 сантыметраў. Ападкі выпадаюць невялікімі порцыямі, але даволі часта, больш бывае мяцеліц. Снег у некаторыя дні падтайвае, але начным марозам хутка скоўваецца і ператвараецца ў даволі трывалую корку. Максімальную таўшчыню набірае лёд на азёрах і ў іншых вадаёмах. Своеасабліва складваюцца ўмовы жыцця ў лютым у рэках і азёрах. Калі летам найбольш цёплымі былі верхнія слаі вадаёмаў, то зімой – наадварот. Таму большасць рыб збіраецца ў самых глыбокіх месцах. Арыентуюцца яны пры дапамозе органаў “бакавой лініі”, якія ўспрымаюць нават нязначныя змяненні навакольнага асяроддзя. Параўнальна актыўна плаваюць у гэты час толькі налімы, плоткі, яршы ды акуні. Карпы ж, ліні, карасі, ракі, малюскі, вадзяныя павукі, жабы і насякомыя ўпалі ў спячку ў норах, сярод падводнай расліннасці і затанулых карчоў, куды не пранікае ні адзін прамень святла. Але і ў гэтым халодным змроку цішыня часам парушаецца хрустам згрызаемых раслін. Гэта кормяцца андатры і бабры. Апошнія яшчэ з восені назапасілі сабе некалькі кубаметраў галінковага корму, затапіўшы яго паблізу ад нары або хаткі. На працягу ўсёй зімы пад ільдом энергічна палююць выдры і норкі. Асноўная іх здабыча – рыбы і водныя насякомыя, якія часта выдаюць сябе неасцярожнымі рухамі. Часам рыбам не хапае кіслароду, і яны збіраюцца чародамі ля невялікіх прадушын. Вось тут драпежнікам сапраўднае раздолле. Цяжка складваецца жыццё на прамярзаючых балотах. Ні рыбы, ні звяры там існаваць не могуць. Калі не ўдалося перайсці восенню ў іншыя месцы, то тут іх чакае гібель. Могуць захавацца толькі невялікія рачкі ды насякомыя, малюскі, якія здольны ўмарожвацца ў лёд і пасля адтайвання працягваць нармальнае жыццё. Нягледзячы на тое, што харчовыя рэсурсы да гэтага часу збядняюцца, у многіх жывёлін пачынае павышацца актыўнасць, з’яўляюцца прыкметы веснавога ажыўлення. У ваўкоў і лісіц, напрыклад, у разгары гон, пачынаецца ён і ў зайцоў, баброў, вавёрак. Паяўляюцца птушаняты ў яркагрудых крыжа-дзюбаў. Гэтая птушка нездарма называецца ялоў-нікам. Лепшага корму для птушанят, чым насенне ёлкі, не знайсці. А яно сыплецца проста на снежны шарпак. Па ім нават лёгкі ветрык дапамагае яму рассяліцца ў новыя мясціны. Пакуль гэтага не здарылася, і спяшаецца выгадаваць сваё патомства крыжа-дзюб. Люты – цяжкі і кантрасны час. Лядовае покрыва ў ім адыгрывае значную ролю ў жыцці прыроды. Адных звяркоў яно ахоўвае ад ворагаў, другім перашкаджае здабываць корм, трэцім ускладняе або спрашчае ўмовы перамяшчэння. Але ва ўсіх выпадках яго наяўнасць з’яўляецца заканамернай і прывычнай з’явай для многіх жывых істот.

Пётр Падлужны, наш няштатны карэспандэнт.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Республиканский субботник проходит в Дрогичинском районе (ФОТОРЕПОРТАЖ)

Руководство района во главе с председателем райисполкома Сергее Пачко,...

Александр Лукашенко во время республиканского субботника работает на площадке Национального исторического музея

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время республиканского субботника работает на...

Какие цифровые специальности востребованы на рынке

О наиболее востребованных на рынке цифровых специальностях рассказала консультант...

Первый в Беларуси робот-продавец появился на заправке под Гомелем

Первый в стране роботизированный торговый павильон "Белоруснефть-Гомельоблнефтепродукт" открылся на...