spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

Чароўная купальская ночка на этнападвор’і “Каля Плэса”

Дата:

Жаданне акунуцца ў казачную атмасферу Купальскай ночы прывяло ў панядзелак больш за тры сотні чалавек у Бездзеж, на этнападвор’е “Каля Плэса”. Прычым на свята сабраліся не толькі бездзежцы і жыхары навакольных вёсак, але і драгічынцы, госці з Іванаўскага і Бярозаўскага раёнаў.

“Купалінка, Купалінка, цёмная ночка, цёмная ночка, дзе ж твая дочка?” – працяжна лілася над зямлёй і гладкай паверхняй вады ў ставочку лірычная купальская песня. Прадчуванне цуда, якое абавязкова павінна адбыцца на Купалле і ў якое спрадвеку верылі нашы прашчуры, зачароўвала людзей, рабіла іх удзельнікамі тэатралізаванага дзейства, прадстаўленага Драгічынскім гарадскім Домам культуры. Дзяўчаты і хлопцы ў тканым з ільну адзенні, размаляваныя “нячысцікі”, якім так і не ўдалося перашкодзіць людзям ладзіць свята, невялікія вогнішчы, праз якія мог скочыць кожны, хто пажадаў, вялікае купальскае кастрышча, вакол якога, узяўшыся за рукі, вадзілі карагод дзетвара, моладзь, больш сталы народ – і сапраўды ператварылі звычайны ліпеньскі вечар у казку. Закаханыя, вядома ж, шукалі папараць-кветку. І яна-такі расцвіла каля Плэса. Варожачы на шчаслівае каханне, пускалі дзяўчаты на ваду вянкі, сплеценыя з каласкоў пшаніцы, жыта і палявых кветак. На самым жа вялікім, галоўным, святочным вянку дзявочая рука запаліла свечкі…

Нічога, што жывем мы ў 21-м стагоддзі. Нічога, што на стале ў кожнага – камп’ютар. Усё ж нам хочацца верыць у казку, нас цягне далучыцца да народных традыцый, якім сотні гадоў. Другі год запар ладзіцца Купалле на этнападвор’і “Каля Плэса”, і, як адзначаюць яго арганізатары, сёлета яно сабрала значна больш людзей. Гасцям цікава не проста назіраць за тэатралізаваным дзействам, але і самім у ім удзельнічаць. Як ні дзіўна, але ж маладое пакаленне ведае словы песні “Купалінка” і дружна яе падпявае. Перад пачаткам прадстаўлення супрацоўніцы Завершскай, Крамноўскай і Бездзежскай бібліятэк былі заняты пляценнем купальскіх вянкоў для самадзейных артыстаў. Але ж, як аказалася, стаць уладальніцамі такога прыгожага казачнага вянка хацелі б і многія госцейкі. Прычым дзяўчаты былі згодныя купляць вянкі, што натыкнула супрацоўнікаў музея “Бездзежскі фартушок” на ідэю ў наступным годзе наладзіць такі гандаль.

Дарэчы, як распавядала дырэктар музея Марыя Астаповіч, многія прыезджыя госці Купалля наведалі экспазіцыю “Бездзежскага фартушка”. Так, ад продажу ўваходных білетаў для дарослых удалося зарабіць 250 тысяч рублёў, ад рэалізацыі сувенірнай прадукцыі яшчэ 500 тысяч рублёў.

Ніна ТКАЧУК

Купалле
КупаллеКупаллеКупаллеКупаллеКупаллеКупаллеКупаллеКупаллеКупаллеКупалле

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Стали частью яркой истории. Молодежь Дрогичинского района поделилась впечатлениями от участия в мероприятиях

В День народного единства в Минске стартовал Республиканский проект...

У Драгічыне прайшло святочнае мерапрыемства для ветэранаў-медыкаў

Душэўная дружалюбная абстаноўка панавала 2 кастрычніка ў чытальнай зале Драгічынскай бібліятэкі....

Председатель гаражного кооператива в Дрогичине присваивал деньги собственников

В сентябре суд Дрогичинского района рассмотрел уголовное дело в...

Радостовская больница в числе победителей конкурса по благоустройству

Радостовская участковая больница по итогам областного смотра-конкурса по благоустройству...