Майстар-класы, выставы і выступленні народных калектываў. Як прайшло фальклорнае свята “Прыйдзе свята ў нашу хату”

У Папінскім СДК 15 студзеня адбылося фальклорнае свята “Прыйдзе свята ў нашу хату”. На свяце можна было пазнаеміцца з майстрамі народнай творчасці і паглядзець майстар-класы па традыцыйных рамествах. Акрамя гэтага, былі арганізаваны выстава традыцыйнай кухні “Шчодры пачастунак”, дзе кожны мог паспрабаваць розныя смачнасці, і выстава-продаж традыцыйных раместваў “Повязь часоў”. Таксама ўсе жадаючыя наведалі выступленні народных калектываў.

Па словах начальніка аддзела культуры Іны Праневіч, гэта агляд патэнцыялу аўтэнтычных фальклорных калектываў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Драгічынскага раена, для наступнага адбору на абласныя і рэспубліканскія мерапрыемствы. У нашым раене іх восем – больш за ўсе з Брэсцкай вобласці.

Святочны канцэрт адкрыў песнямі народны аўтэнтычны фальклорны калектыў “Купалінка” Бездзежскага СДК. Пры выступленні калектыва Асавецкага СДК госці маглі не толькі паслухаць песні, але і пачаставацца смачнымі пончыкамі. А падчас выступлення народнага калектыва Папінскага СДК людзі пачалі танцаваць. Таксама выступалі народны аўтэнтычны калектыў “Крынічанька” Завершскага СДК, народны фальклорны калектыў “Скібічане” Ліпніцкага СДК, народны сямейны фальклорны калектыў Лук’яновічаў Леснікоўскага Дому фальклора, народны фальклорны калектыў “Верасіна” Радастаўскага СДК, народны фальклорны калектыў “Таночак” Хомскага СДК.

Народны фальклорны калектыў “Верасіна” Радастаўскага СДК
Народны калектыў Папінскага СДК

Іна Праневіч падзякавала ўдзельнікам свята і ўзнагародзіла граматамі аддзела культуры Драгічынскага райвыканкама.

– Захаванню культурнай спадчыны ў нашым раене надаецца вельмі вялікая ўвага. Дзейнасць фальклорных аўтэнтычных калектываў, народных майстроў, захаванне нематэрыяльных сродкаў культуры – усе гэта робіць непаўторную самабытнасць нашаму рэгіену. Сенняшнее свята з’яўляецца яскравым прыкладам таго, што мы робім вялікую і добрую справу. Хачу выказаць словы ўдзячнасці ўсім удзельнікам фальклорнага свята і пажадаць моцнага здароўя, творчага натхнення, а фальклорнаму святу – каб ен стаў традыцыйным для нашага раена, – адзначыла яна.

Народны сямейны фальклорны калектыў Лук’яновічаў Леснікоўскага Дому фальклора
Народны аўтэнтычны калектыў “Крынічанька” Завершскага СДК
Народны калектыў Асавецкага СДК
Народны фальклорны калектыў “Таночак” Хомскага СДК
Народны фальклорны калектыў “Скібічане” Ліпніцкага СДК

Таксама ўручылі граматы аддзела культуры за папулярызацыю традыцыйнай культуры рэгіена і актыўны ўдзел у раенным фальклорным свяце загадчыку Бездежскага СДК Ірыне Ганчар, загадчыку Вулькаўскага СК Вользе Ярмац, народнаму майстру Рэспублікі Беларусь Галіне Сцепанюк, майстру народных промыслаў Валерыю Манцэвічу.

– Мы хацелі паказаць, наколькі багаты патэнцыял нашых народных майстроў, аўтэнтычных народных калектываў, наколькі яны цікавыя і разнастайныя, – дзеліцца Іна Праневіч. – Падобныя мерапрыемствы мы будзем праводзіць штогод на базе розных дамоў культуры нашага раена.

Мы не ўпусцілі магчымасць і пагутарылі з прадстаўнікамі аднаго з калектываў – спынілі выбар на народным аўтэнтычным фальклорным калектыве “Купалінка” Бездзежскага СДК. Кіраўнік калектыву Мікалай Каласей расказаў, што “Купалінка” была створана ў канцы 1980-х гадоў, а ў 1991 годзе – абараніў званне “народны”.

Народны аўтэнтычны фальклорны калектыў “Купалінка” Бездзежскага СДК

– Якраз у тым годзе пасля заканчэння інстытута культуры мы з жонкай прыехалі ў Бездзеж. Я быў калгасны стыпендыянт, планаваў жыць у сельскай мясцовасці, дык маей жонцы давялося кіраваць гэтым калектывам. Я працаваў мастацкім кіраўніком Бездзежскага СДК, – дзеліцца Мікалай Каласей.

На той час у калектыве было каля 15-16 чалавек. Імі былі карэнныя жыхары вескі ў асноўным пенсіеннага ўзросту, тыя жанчыны, якія пераймалі увесь аўтэнтычны фальклор з першых вуснаў: ад бабуль, бацькоў.

– Ішоў час і, вядома ж, шматлікіх не стала. Наш калектыў пачаў абнаўляцца. Цяпер ен існуе ў асноўным з работнікаў СДК і работнікаў Бездзежскай школы мастацтваў, – працягвае расказваць кіраўнік “Купалінкі”. – У нас была добрая спявачка, нядаўна пайшла ў дэкрэтны водпуск. На чарзе яшчэ адзін удзельнік калектыва. Даводзіцца працаваць над тым, каб усе гэта кампенсаваць, каб не было правалу. У нас вялікая веска, але ўсе роўна складана знайсці добрыя галасы, тым больш захопленых народнай музыкай людзей.

Аснову іх рэпертуару складае той фальклор – песні, танцы, байкі – які перадало першае пакаленне калектыву. Мікалай з імі працаваў, таму ўсе гэта добра ведае. Але ўсе залежыць ад фармату імпрэзы: калі трэба нешта больш сучаснае, то яны схіляюцца ў той бок. У калектыва не чыста аўтэнтычны рэпертуар – творы народныя, але ў больш сучаснай аранжыроўцы.

Па словах Мікалая, вясковыя Дамы культуры па вечарах, па выхадных пустыя – амаль ніхто не прыходзіць, цяпер зусім іншы час. Але народныя аўтэнтычныя фальклорныя калектывы ўсе гэта пераадольваюць.

Алина ГАРБАРУК
Фота аўтара