Марына Брашавец стала стыпендыяткай Прэзідэнцкага фонду

Дата:

Марына Брашавец, вучаніца 11 класа сярэдняй школы №1, ужо была гераiняй публiкацыi на старонках «ДВ», i воcь зноў – радасная навіна: дзяўчына стала стыпендыяткай Прэзідэнцкага фонду. Гэту ўзнагароду яна атрымала дзякуючы перамозе ў 1-ым рэспуб-ліканскім конкурсе даследчых работ. За навуковую працу “Дыялектныя назвы вёскі Імянін Драгічынскага раёна” Марына адзначана Дыпломам II ступені. Дарэчы, яна была пераможцай не толькі раённых і абласных этапаў, але і атрымала Дыплом III ступені на міжнароднай канферэнцыі юных філолагаў.
Навуковую працу вучаніца пісала разам са сваёй настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Альбінай Мікалаеўнай Сенькавец на працягу двух гадоў. Менавіта настаўніца натхніла вучанiцу на даследаванне, а потым была кансультантам па кожнаму пытанню.
Марына лічыць, што досвед , які яна набыла за два гады даследчай дзейнасці ў школе, спатрэбіцца ёй і ў гады студэнцтва. Дзяўчына вырашыла стаць менеджэрам у сферы турызму. А яшчэ яна марыць, што калі-небудзь адзін з турыстычных маршрутаў пройдзе праз вёску яе бабулі, дзе турысты будуць знаёміцца з укладам палескага жыцця, рамёствамі і фальклорам, слухаць каларытную дыялектную мову.
У школе Марына вядома не толькі як даследчык, але і як актывістка, вядучая многіх школьных мерапрыемстваў, пераможца конкурсу “Вучань года -2011” у намінацыі “Спачатку было слова…”.
Хочацца пажадаць: няхай здзяйсняюцца задумы нашых мэтанакіраваных, руплівых выпускнікоў на радасць іх бацькам і на карысць Радзіме!
Галiна КАВАЛЕВIЧ

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Розничный товарооборот по Дрогичинскому району полугодии 2024 года cоставил 83,9 млн. рублей

Об этом сообщили в главном статистическом управлении Брестской области....

Автомобильный парк Дрогичинского райпо пополнился новым автомагазином

Новая автолавка обслуживает 21 отдаленный населенный пункт нашего района...

Министр транспорта и коммуникаций встретился с коллективом АП № 15 г. Дрогичина

Сегодня в рамках единого дня информирования министр транспорта и...

К сведению недропользователей

Брестское областное управление Госпромнадзора информирует, что с июня 2024 г....