МЕТАЛАЛОМ – МАРТЭНАМ

Дата:

У апошнія гады ў нашай рэспубліцы вялікая ўвага надаецца збору металалому і пастаўцы яго на Беларускі металургічны завод. І справа павінна быць арганізавана так, каб названае прадпрыемства працавала на поўную магутнасць, а не прастойвала з-за недахопу сыравіны.Наш раён у першым квартале бягучага года абавязаны нарыхтаваць 1185 тон металалому. На жаль, дзяржзаказ не выконваецца. Па стану на 23 сакавіка на нарыхтоўчы пункт дастаўлена было толькі 797,4 тоны другаснай сыравіны.Аднак там, дзе справе дзяржаўнай важнасці ўдзяляецца неаслабная ўвага, поспехі радуюць. Датэрмінова выканалі квартальныя планы па продажу металалому Антопальская ватна-прадзільная фабрыка, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, райкамунгас, ДРБУ-177, СВК “Бездзеж-Агра”, “Радастаўскі” і райаграсэрвіс. Так, Антопальская ВПФ дзяржзаказ перакрыла ў 3,3 раза.На жаль, ёсць і такія арганізацыі, якія па стану на 23 сакавіка не даставілі на нарыхтоўчы пункт ніводнай тоны металалому. Гэта СВК “Прыазёрскі”, ААТ “Экзон”, а таксама Антопальскі, Брашэвіцкі, Вулькаўскі, Галоўчыцкі, Гутаўскі, Дзеткавіцкі, Імянінскі, Немяржанскі, Асавецкі і Радастаўскі пассельвыканкамы.Не спяшаюцца выконваць дзяржзаказ і СВК “Асіпавічы”, “Ліпніцкі”, “Асавецкі”, “Імянінскі”, “Радавецкі”, “Агра-Дзеткавічы”, арганізацыі райспажыўкааперацыі, камбікормавы і трактарарамонтны заводы, райаддзел адукацыі. Так, апошні план рэалізаваў толькі на 6,8 працэнта.Да заканчэння квартала засталіся лічаныя дні. Таму справа гонару ўсіх прадпрыемстваў і арганізацый прыняць усе захады да таго, каб паспяхова выканаць паўгадавы план нарыхтоўкі і адгрузкі металалому.

Аляксей ФЁДАРАЎ

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичине прошла акция “Споем гимн вместе”

На центральной площади города вечером состоялся праздничный концерт "Ганаруся...

Дрогичинщина отмечает День Независимости (ФОТОРЕПОРТАЖ)

В городском сквере состоялся митинг-реквием "Мы помним и гордимся",...

Лукашенко: для большинства белорусов День Независимости означает мир

День Независимости для большинства жителей Беларуси означает мир. Об...

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил соотечественников с Днем Независимос

Дорогие белорусы! Поздравляю вас с Днем Независимости Республики Беларусь -...