На некаторых дамах раёна з’явіліся шыльды “Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны”

Дата:

У апошні час на некаторых жылых  дамах раёна  з’явіліся  яскравыя шыльды  з надпісам  “Тут  жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны”. Гэта ўсё “справа рук” патрыятычнай моладзі Драгічынскага РК ГА “БРСМ”, а таксама актывістаў раённай ветэранскай арганізацыі, якія наведаліся да тых, каму мы абавязаны Перамогай над фашызмам. А праводзяцца такія сустрэчы ў рамках  рэспубліканскай акцыі  “Тут жыве ветэран”, якая праходзіць  у нашай краіне дзеля таго,  каб у чарговы раз аддаць даніну павагі ўдзельнікам  Вялікай Айчыннай вайны і  прыцягнуць да гэтага  маладое пакаленне.

Рэспубліканская акцыя ў нашым раёне пачалася напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны: у гарадскім пасёлку Антопаль школьнікі  і прадстаўнікі мясцовага сельсавета  пабывалі ў некалькіх ветэранаў. А 25 лютага гасцей сустракаў франтавік Сяргей Яўсеевіч Лапа. Наведаліся да яго намеснік старшыні Драгічынскага раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Іванавіч Нерад, ваенны камісар раёна Алег Пятровіч Андрашчук, кіраўнік раённага савета ветэранаў Святлана Андрэеўна Магілянчык, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Дзмітрый Анатольевіч Быб. У гэты дзень, акрамя дома Сяргея Яўсеевіча, адпаведныя шыльды былі прымацаваны таксама на дамы іншых удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны: Міхаіла Данілавіча Мулярчыка, Яўгеніі Дзмітрыеўны Мядзведзевай, Данііла Захаравіча Мечніка, Івана Яфімавіча Канькова.

У гасцях у ветэрана Сяргея Яўсеевіча Лапы
У гасцях у ветэрана Сяргея Яўсеевіча Лапы

Як паведаміла старшыня раённага савета ветэранаў Святлана Андрэеўна Магілянчык, да 9 Мая гэтага года ўдзельнікі акцыі наведаюцца да ўсіх сямідзесяці сямі ветэранаў раёна. Адпаведныя шыльды з’явяцца на дамах і дзвярах кватэр кожнага з іх.

Андрэй РАСАФОНАЎ

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Как правильно разместить номер и другую информацию на фасаде здания

Существует множество причин обязательного обозначения улиц, переулков, зданий и домов...

Елена Богомаз: “Нельзя допустить фальсификации истории и реабилитации нацизма”

Партии «Белая Русь» и «Единая Россия» подписали Совместное заявление о недопустимости...

На связи

Истерия по поводу запрета на использование средств связи в...

Цены снижены на рецептурные препараты в сети аптек «Добрыя лекі»

Осень в аптеках «Добрыя лекі в вашем городе —...