На некаторых дамах раёна з’явіліся шыльды «Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны»

Дата:

У апошні час на некаторых жылых  дамах раёна  з’явіліся  яскравыя шыльды  з надпісам  “Тут  жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны”. Гэта ўсё “справа рук” патрыятычнай моладзі Драгічынскага РК ГА “БРСМ”, а таксама актывістаў раённай ветэранскай арганізацыі, якія наведаліся да тых, каму мы абавязаны Перамогай над фашызмам. А праводзяцца такія сустрэчы ў рамках  рэспубліканскай акцыі  “Тут жыве ветэран”, якая праходзіць  у нашай краіне дзеля таго,  каб у чарговы раз аддаць даніну павагі ўдзельнікам  Вялікай Айчыннай вайны і  прыцягнуць да гэтага  маладое пакаленне.

Рэспубліканская акцыя ў нашым раёне пачалася напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны: у гарадскім пасёлку Антопаль школьнікі  і прадстаўнікі мясцовага сельсавета  пабывалі ў некалькіх ветэранаў. А 25 лютага гасцей сустракаў франтавік Сяргей Яўсеевіч Лапа. Наведаліся да яго намеснік старшыні Драгічынскага раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Іванавіч Нерад, ваенны камісар раёна Алег Пятровіч Андрашчук, кіраўнік раённага савета ветэранаў Святлана Андрэеўна Магілянчык, першы сакратар РК ГА «БРСМ» Дзмітрый Анатольевіч Быб. У гэты дзень, акрамя дома Сяргея Яўсеевіча, адпаведныя шыльды былі прымацаваны таксама на дамы іншых удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны: Міхаіла Данілавіча Мулярчыка, Яўгеніі Дзмітрыеўны Мядзведзевай, Данііла Захаравіча Мечніка, Івана Яфімавіча Канькова.

У гасцях у ветэрана Сяргея Яўсеевіча Лапы
У гасцях у ветэрана Сяргея Яўсеевіча Лапы

Як паведаміла старшыня раённага савета ветэранаў Святлана Андрэеўна Магілянчык, да 9 Мая гэтага года ўдзельнікі акцыі наведаюцца да ўсіх сямідзесяці сямі ветэранаў раёна. Адпаведныя шыльды з’явяцца на дамах і дзвярах кватэр кожнага з іх.

Андрэй РАСАФОНАЎ

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Малады майстар лесу Іван Марчук стаў лепшым у прафесійным конкурсе

Майстар – так называюць чалавека, які ў сваім жыцці...

Министр лесного хозяйства нацеливает лесхозы Брестской области на создание полного цикла переработки древесины

Министр лесного хозяйства Александр Кулик нацеливает лесхозы Брестской области...

Если перемерзла вода?

Нынешняя зима не только порадовала нас обилием снега, но...

В ОАО «Агро-Детковичи» подвели итоги работы за 2025 год

В минувшую субботу в ОАО «Агро-Детковичи» состоялось отчетное собрание,...