spot_img

На першым месцы – інтарэсы і патрэбы дзяцей

Дата:

Роўна 20 гадоў таму назад, у такія студзеньскія дні, цяперашні дзіцячы сад-яслі №1 г.Драгічына прыняў сваіх першых выхаванцаў.І вось надыходзіць чарговы, 2010 год. На вуліцы – сцюжа, а ў памяшканні дашкольнай установы – цёпла, утульна, урачыста. Прыгожа зіхаціць агнямі ёлачка. У святочнай зале многа гасцей. На навагодні ранішнік разам з дзеткамі прыйшлі не толькі бацькі. Сярод гасцей замілавана ўсміхаюцца бабулі, кідаюць ганарлівыя позіркі на ўнукаў дзяды. А да нашай Варачкі завітаў і прадзед. У такія хвіліны выхавальнікі асабліва адчуваюць еднасць з сем’ямі выхаванцаў. Усе па-святочнаму ўзрушаны і ўсхваляваны. Да мяне падышла бабуля Насцечкі. “Ларыса Сцяпанаўна, як хутка час ляціць! Здаецца, толькі ўчора вадзіла да вас свайго Ігарка, а вось ужо і ўнучку нашу выхоўваеце…”, – падзялілася яна сваімі думкамі.
Я з радасцю прыгадала таго хлопчыка з залатымі валасамі і той далёкі, але такі дарагі сэрцу час…
І сапраўды, наш сад-яслі №1 цяпер вітае ўжо дзетак сваіх ранейшых выхаванцаў. А сёлета – год асаблівы. Мінула роўна 20 гадоў, як мы з хваляваннем прымалі першых дашкалят. Дзень быў святочны – 19 студзеня 1990 года.
А рыхтаваліся да гэтай падзеі з верасня 1989 года пад кіраўніцтвам цудоўнага чалавека, выдатнага педагога Ганны Рыгораўны Галіцкай. Шчаслівы быў той час: малады калектыў атрымаў новы будынак! Рабочыя яшчэ не пакінулі наш аб’ект, і мы з ахвотай шчыравалі разам з імі. Ведалі, што для сябе ж стараемся.
Трэба было і тэрыторыю добраўпарадкаваць, і памяшканні для работы з дзецьмі падрыхтаваць. Асабліва добра помняцца дні, калі завозілі новую мэблю. На работу тады выходзілі сем’ямі. Нашы мужчыны складвалі і ставілі на месца шкафчыкі і паліцы, прыбівалі стэнды і карціны, дапамагалі ў абуладкаванні дзіцячых груп. З таго часу мы ўсе перазнаёміліся, здружы-ліся. І цяпер няма ў нашым калектыве чужога гора і засмучэння. І ў бядзе, і ў радасці мы – разам.
А калектыў нашай дашкольнай установы даволі вялікі. У садку працуе 14 груп, дзе задзейнічана 32 педагогі, 8 з якіх маюць вышэйшую катэгорыю. На сённяшні дзень у садку выхоўваецца каля 250 дзетак. У нас сфарміраваны 2 групы для малышоў з парушэннямі мовы, з якімі працуюць настаўнікі-дэфектолагі. Ёсць і 2 санаторныя групы для хвара-вітых дзяцей, пра якіх клапоцяцца інструктар па лячэбнай фізкультуры, масажыст, доктар-педыятр. Працуе кабінет фізіяпрацэдур. Ёсць і педагог-псіхолаг.
Ідзе час, і калектыў наш мяняецца. З 1998 года яго узначальвае дасведчаны і адказны кіраўнік – Любоў Мікалаеўна Карповіч. А любыя задачы ў арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу нам дапамагае вырашаць намеснік загадчыцы па педагагічнай дзейнасці Лідзія Паўлаўна Крупко. Зладжаная і плённая праца ўсяго калектыву, памножаная на старанне і здольнасці кожнага з яго членаў, дае добрыя вынікі. А прыкладам самаадданых адносін да прафесіі для ўсіх нас служаць ветэраны, якія ў свой час працавалі ці працягваюць выконваць свае абавязкі ў нашай установе. У ліку такіх – Ганна Рыгораўна Галіцкая, Яўгенія Фёдараўна Даўгун, Аляксандра Фёдараўна Шэндзер, Ніна Уладзіміраўна Бацук, Марыя Сяргееўна Мішына, Галіна Пятроўна Макарава, Валянціна Рыгораўна Масейчук, Марыя Рыгораўна Церашкевіч, Галіна Ціханаўна Цыбан. Наша памяць ушаноўвае кожную падзею з мінулых дзён. Усе разам мы імкнуліся ажыццявіць намечаныя праграмы па дастойнаму выхаванню дзяцей, далучыць дашкалят да народных традыцый, расчыніць перад малышамі скарбонку духоўнай спадчыны. І нам многае ўдаецца. Успамінаюцца і Калядкі – з гармонікам і жартамі, і дні кулінара – з багатымі нацыянальнымі стравамі, і спартыўныя спаборніцтвы з удзелам бацькоў і дзяцей. Многа цікавых выпадкаў і здарэнняў налічвае летапіс нашага калектыву. Многія з дасягненняў адзначаны ўзнагародамі самага рознага ўзроўню. У 1996 го-дзе калектыў сада-ясляў атрымаў Дыплом Міністэрства адукацыі РБ за актыўны ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Дзіцячы сад года”. Ёсць у нас граматы раённага ўзроўню за 1 месца ў Спартакіядзе сярод дзіцячых дашкольных устаноў, за творчы падыход у стварэнні развіваючага асяроддзя для малышоў.
Неаднаразова заахвочванні атрымлівалі і нашы педагогі. У 2007 годзе выхавальнік Алёна Віктараўна Міхаевіч заняла II месца ў раённым конкурсе прафесійнага майстэрства. У мінулым годзе ў абласным конкурсе-агля-дзе адзначана педагагічнае майстэрства настаўніка-дэфектолага Людмілы Аляксандраўны Івашкавец.
Летась дзіцячы сад-яслі №1 г.Драгічына з поспехам удзельнічаў у абласным фестывалі “Інавацыйная дзейнасць ва ўстановах адукацыі”, дзе мы расказалі аб фарміраванні асобы дашкольніка сродкамі культурна-гістарычнай спадчыны. Ёсць у нас і іншыя сучасныя нова-ўвядзенні. Да прыкладу, з нядаўняга часу ў садку працуе адаптацыйная група для самых маленькіх выхаванцаў. Пэўны час дзеткі маюць магчымасць наведваць групу з мамай, каб прызвычаіцца да калектыўнага гурту. У нас працуюць самыя разнастайныя гурткі: танцавальныя, спартыўныя, англійскай мовы, гурток рыторыкі, падрыхтоўкі да школы, мастацка-моўнай дзейнасці, экалагічны і гурток прыкладнога мастацтва. Ва ўсіх справах разам з дзецьмі заўжды знахо-дзяцца выхавальнікі і іншыя члены садаўскага калектыву. І ў сваёй рабоце мы адчуваем штодзённую, штохвілінную адказнасць, разумеючы, што бацькі даверылі нам самае каштоўнае – сваіх дзяцей.

Ларыса КЕРАЗЬ,
выхавальніца дзіцячага сада-ясляў №1 г.Драгічына.
Фота Галіны ШАФРАН.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

С 16 декабря стартует республиканская акция «Безопасный Новый год!»

Согласно оперативным данным, за 11 месяцев текущего года в...

В Дрогичине отметили 85-летие Брестской области

В Дрогичинском Доме культуры прошел праздничный концерт, посвященный 85-летию...

В Дрогичине прошел районный фестиваль творчества инвалидов «Дорогою добра»

В городском Доме культуры сегодня 6 декабря, прошел районный...

Книга “Выборы в Беларуси. Коротко о главном” поступила в продажу

Книга "Выборы в Беларуси. Коротко о главном" поступила в...