Напярэдадні Дня беларускага пісьменства Драгічын наведала навукова-асветніцкая экспедыцыя

Дата:

У Драгічын прыбыла навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў” з Жыватворным Агнём ад Гроба Гасподня ў рамках Дня беларускага пісьменства, якая прыняла ўдзел у мітынгу і ўрачыстым ускладанні кветак да мемарыяла загінуўшым воінам у гарадскім скверы. Пасля чаго ўдзельнікі экспедыцыі прайшлі хросным ходам да храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

Далей для ўдзельнiкаў экспедыцыi прайшоў малебен, пасля якога адбылася перадача Благадатнага агню на свечкі прыхаджан. Затым на тэрыторыі храма быў закладзены «Сад Малітвы».

Пасля гэтага ў цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла духоўна-асветніцкая канферэнцыя «Дарога да святыняў» у рамках дзяржаўнага свята Дзень беларускага пісьменства.

З Драгічына прадстаўнікі навукова-асветніцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў» адправіліся ў аг. Бездзеж, дзе наведалі людзей, якiя знаходзяцца на койках сястрынскага догляду ва ўчастковай бальніцы і напярэдаднi Дня беларускага пісьменства ўручылі свечкі ад Благадатнага агню і абразы Прысвятой Багародзіцы (Афонскай).

На гэтым навукова-асветніцкая экспедыцыя пакінула наш раён і накiравалася ў г. Белаазёрск Бярозаўскага раёна.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Познакомились с молодым пополнением в здравоохранении

Коллектив нашей районной больницы несколько вырос – ряды сотрудников...

Что нужно знать при выборе школьной одежды и принадлежностей

Подготовка к школе – это всегда особое время, когда родители...

Как обновить свидетельство о рождении ребенка

Конец августа – это время, когда родители начинают нервничать...

Успейте зарегистрировать СПМ

4 августа 2025 года Президент Республики Беларусь Александр Григорьевич Лукашенко подписал...