Народныя калектывы зноў сярод лепшых

Дата:

У вёсцы Грушаўка Ляхавіцкага раёна 21 чэрвеня, на месцы комплекса былой сядзібы Рэйтанаў, было праведзена XXIV раённае свята фальклорнага мастацтва “З крыніц спрадвечных”.

У межах гэтага свята адбыўся конкурс сярод фальклорных гуртоў, у якім прынялі ўдзел і нашы калектывы: народны фальклорны калектыў “Крынічанька”, народны фальклорны калектыў “Таночак”, народны фальклорны калектыў “Купалінка”, народны ансамбль народнай музыкі “Папінскія музыкі”, народны фальклорны калектыў “Верасіна”, народны фальклорны калектыў “Скібічане”.

Па выніках свята ўдзельнікі былі ўзнагароджаны адпаведнымі граматамі, прызамі і падарункамі. Граматай за першае месца ў намінацыі “Фальклорная песня” і за актыўны ўдзел у XXIV-ым раённым свяце фальклорнага мастацтва “З крыніц спрадвечных” узнагароджаны народны фальклорны калектыў “Крынічанька”, філіял Завершскі СДК.

Другое месца ў гэтай жа намінацыі атрымаў народны фальклорны гурт “Купалінка”, Бездзежская ДШМ.

Граматай за першае месца ў намінацыі “Абрад”, актыўны ўдзел у XXIV-ым раённым свяце фальклорнага мастацтва “З крыніц спрадвечных” узнагароджаны народны фальклорны калектыў “Таночак”, філіял Хомскі СДК.

Віншуем і жадаем поспехаў у будучым!

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Отдушина в красках: жительница Дрогичина рассказала о своем увлечении масляной живописью

В нашем мире каждая профессия, без сомнения, играет свою уникальную...

Жители Алешек вылетели в Беларусь из Анапы

Эвакуированные жители прифронтового города Алешки на Херсонском направлении вылетели...

Познакомились с молодыми специалистами ОАО «Экзон»

Предприятие ОАО «Экзон» всегда славилось своим стремлением к инновациям и высоким стандартам...

Пока одни убирают, другие – мусорят

Наверное, каждый житель нашего города и района заметил, что ежедневно...