spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

НАСТРОЙ НА СПРАВЫ

Дата:

У мінулы чацвер, 13 мая, у гарадскім Доме культуры адбылася першая ўстаноўчая сесія райсавета дэпутатаў 26 склікання. Яна сабрала тых народных выбраннікаў, за якіх жыхары раёна прагаласавалі ў ходзе выбараў, што прайшлі 25 красавіка.
Быў заслуханы даклад мандатнай камісіі, які зачытаў Б.Б.Асаўцоў. Ён праінфармаваў, што паводле прадстаўленай дакументацыі, выбары дэпутатаў Драгічынскага райсавета праводзіліся па 35 выбарчых акругах. У галасаванні прынялі ўдзел 28045 выбаршчыкаў ці 89,8% ад ліку ўключаных у спісы. У час выбараў 25 красавіка 2010 года ў Драгічынскі раённы Савет дэпутатаў 26 склікання выбрана 35 дэпутатаў. У выніку цяперашні склад раённага Савета дэпутатаў абнавіўся на 80%, 7 народных выбраннікаў з’яўляюцца дэпутатамі мінулага склікання. Гэта – аўтарытэтныя, паважаныя людзі, такія, як дырэктар ДРБУ-177 В.І.Жытковіч, старшыня савета дырэктароў СП “Фрост і К” В.В.Мароз і іншыя.
У саставе абноўленага дэпутацкага корпусу раёна – 13 жанчын.
Па сацыяльнаму становішчу і роду заняткаў народнымі выбраннікамі сталі: 7 работнікаў дзяржаўных органаў, 6 работнікаў сельскай гаспадаркі, 6 работнікаў прамысловасці, будаўніцтва, транспарту і сувязі, 4 – аховы здароўя, 9 работнікаў сферы адукацыі і культуры, 1 – гандлёвай сферы і 1 – прадпрымальнік. Усе дэпутаты маюць вышэйшую адукацыю. З новым статусам – прадстаўнікоў народа ў органах улады – дэпутатаў павіншаваў старшыня раённай выбарчай камісіі А.І.Сушкоў.
У ходзе пасяджэння першай сесіі дэпутатам прадстаяла вырашыць шэраг арганізацыйных пытанняў, у ліку якіх – выбары старшыні райсавета дэпутатаў, яго намесніка, фарміраванне прэзідыуму і пастаянных камісій.
Па першаму пытанню слова ўзяў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.М.Здановіч. Ён зазначыў, што апошнім часам на сваёй пасадзе раённы Савет дастойна прадстаўляла Ганна Аляксандраўна Верамейчык і рэкамендаваў яе кандыдатуру для абрання старшынёй райсавета дэпутатаў на наступны тэрмін.
У ходзе тайнага галасавання ўсе прысутныя дэпутаты падтрымалі гэту прапанову, і райсавет дэпутатаў зноў будзе ўзначальваць Г.А.Верамейчык. Яе намеснікам абрана дэпутат па Драгічынскай Меліярацыйнай выбарчай акрузе №4 С.У.Барташ. Гэтыя абавязкі Святлана Уладзіміраўна будзе выконваць на грамадскіх пачатках.
З новымі паўнамоцтвамі выбраных дэпутатаў павіншаваў старшыня райвыканкама В.М.Хвацік. Ён акрэсліў шэраг першачарговых задач, у вырашэнні якіх разлічвае на дапамогу дэпутатаў. І найгалоўнейшая з іх – падтрымка асабістых падсобных гаспадарак. Васіль Міхайлавіч падкрэсліў, што і старшыняў сельсаветаў, і кіраў-нікоў СВК раённая ўлада будзе настройваць на тое, каб кожны з вяскоўцаў, хто хоча мець участак зямлі і трымаць падсобную гаспадарку, меў магчымасць без праблем і валакіты пасадзіць, апрацаваць соткі і нарыхтаваць кармоў для жывёлы. І высакамерных адносін да людзей быць не павінна. Тым больш, што за дапамогай у гэтых справах нярэдка звяртаюцца пажылыя, нямоглыя людзі. І ставіцца да іх запатрабаванняў пагардліва і непачціва – гэта адно і тое, што дрэнна адносіцца да сваіх састарэлых бацькоў. Таму, як зазначыў В.М.Хвацік, дэпутаты павінны звяртаць увагу на такія факты, і –дзе сваім аўтарытэтам, а дзе – пры садзеянні раённай улады, дапамагаць людзям у вырашэнні іх набалелых пытанняў.
У заключным слове зноў выбраны старшыня райсавета дэпутатаў Г.А.Верамейчык запэўніла, што народныя выбраннікі сур’ёзна намераны працаваць над вырашэннем пытанняў, якія ставіць жыццё.

Галіна ШАФРАН.
НА ЗДЫМКУ:  дэпутаты райсавета 26 склікання са сваім калегам У.М.Здановічам і кіраўніцтвам раёна.
Фота аўтара.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Александр Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

Об этом БЕЛТА сообщили в пресс-службе главы государства. Закон устанавливает обновленную...

Более 2,5 тыс. человек смогут выйти на старт легкоатлетического забега “Первых” в Бресте

В Бресте 11 мая пройдет легкоатлетический забег "Первых". Спортивное...

Светлана Бартош: об углублении экономического сотрудничества Беларуси и Экваториальной Гвинеи

Депутаты на заседании первой сессии Палаты представителей Национального собрания...

Не только общественный и производственный, но и личный интерес…

Широкий спектр разнообразных вопросов профсоюзной, производственной, личной направленности был...