Ой, ладачкі-ладкі, надышлі Калядкі…Святочнае тэатралізаванае прадстаўленне для жыхароў і гасцей Драгічына падрыхтавалі самадзейныя артысты ўстаноў культуры раёна

Дата:

Святы вечар з поснай ежай, урачыстымі богаслужэннямі і непагасным святлом Віфлеемскай зорачкі спакваля ўступіў месца вяночку вясёлых зімовых свят. “Хрыстос нарадзіўся – Бог уцялесніўся…” – з раніцы гучала ў царкоўных песнапеннях. Гасподзь, які больш як дзве тысячы гадоў назад змясціўся ў Віфлеемскіх яслях, нарадзіўся ў нашых сэрцах, напоўніўшы іх святочнай радасцю.

А вечарам, 7 студзеня, у першы дня Ражства, святочныя віншаванні жыхарам і гасцям Драгічына дасылалі самадзейныя артысты ўстаноў культуры раёна. На гарадской плошчы развярнулася каларытная дзея святкавання Калядак у лепшых народных традыцыях — з ваджэннем Казы, якая лічылася сімвалам урадлівасці і дабрабыту, з жартамі, спевамі, шчырымі пажаданнямі ўсялякіх жыццёвых даброт: каб жылося і вялося і сала ў кубле не звялося; каб здароўя на ўвесь год і ў хаце прыплод; каб не збяднелі дух і вера, каб адыходзіла бяда, а шчасце нас не пакідала…

 Гледачы і слухачы, дарослыя і дзеці, якія сабраліся на плошчы, ахвотна далучаліся да святкавання, вадзіліся карагоды, танцавалі і падпявалі самадзейным артыстам, што толькі распачалі вяночак добрых зімовых свят. Бо наперадзе – Шчадруха і Вадохрышча. А там і да Стрэчання недалёка, якое, па-сутнасці, завяршае зіму…

Галіна ВІКТАРАВА
Фота аўтара

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичине водитель на «Audi» сбил девушку на переходе ночью

12 октября около 01:40 часов 33-летний житель Дрогичина, управляя...

Как в Беларуси поддерживают семьи при рождении и воспитании детей, рассказали в Минтруда

Как в Беларуси поддерживают семьи при рождении и воспитании...

В Дрогичине проходит сельскохозяйственная ярмарка (ФОТОРЕПОРТАЖ)

На ярмарке представлен широкий ассортимент плодовоовощной  продукции, зерно, саженцы...

«Заряночки» заслышав голоса

Стоит ведущим концерта произнести: «А сейчас свой музыкальный подарок вам...