Падведзены вынікі конкурсу на званне лепшага кіраўніка сельскагаспадарчага прадпрыемства

Дата:

Падведзены вынікі абласнога конкурсу на званне лепшага кіраўніка сельскагаспадарчага і перапрацоўчага прадпрыемства аграпрамысловага комплексу за 2013 год.

Пры вызначэнні пераможцаў улічваліся розныя паказчыкі, у тым ліку выхад збожжа з 1 бала-гектара ворыва, выхад кармавых адзінак з 1 бала-гектара сельгасугоддзяў, прырост вытворчасці валавой сельгаспрадукцыі да ўзроўню папярэдняга года, выручка ад рэалізацыі сельгаспрадуктаў, тавараў, работ і паслуг на аднаго працаўніка, чысты прыбытак у разліку на 1 бала-гектар сельгасугоддзяў, аб’ём інвестыцый, узровень сярэднямесячнай зарплаты работнікаў і г.д. Кожны прэтэндэнт ацэньваўся па сумарнай колькасці балаў, якія ён набіраў па ўсіх пазіцыях.

Вынікі конкурсу падводзіліся ў некалькіх намінацыях. Усяго вызначана 14 пераможцаў, якіх назвалі залатым фондам брэсцкай вёскі.

Прыемна ўсведамляць, што ў намінацыі «Лепшы кіраўнік сельскагаспадарчага прадпрыемства Брэсцкай вобласці за 2013 год са стажам работы звыш 5 гадоў» пераможцамі сталі і прадстаўнікі нашага раёна: Станіслаў Іосіфавіч Цынкус – старшыня СВК «Асавецкі» і Уладзімір Аляксандравіч Сухарэвіч – старшыня СВК «Імянінскі».

Да ўсяго сказанага хочацца дадаць, што С.І.Цынкус ужо неаднаразова прызнаецца лепшым, а вось У.А.Сухарэвіч – лаўрэат. Дарэчы, у свой час Станіслаў Іосіфавіч працаваў галоўным інжынерам у Імяніне, уважліва прыглядаючыся да метадаў і вопыту работы Уладзіміра Аляксандравіча. І вось, як гаворыцца, і настаўнік, і вучань аказаліся дастойнымі кіраўнікамі, на справе даказалі, што валодаюць усімі «сакрэтамі» павышэння інтэнсіфікацыі сельгасвытворчасці. СВК «Асавецкі» і «Імянінскі» – перадавыя гаспадаркі Брэстчыны, дзе паспяхова вырашаюцца не толькі надзённыя пытанні сельскагаспадарчага працэсу, але і шматлікія праблемы так званага сацкультбыту.

Сяргей АЛЁШЫН

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичине поздравили мам с рождением сыновей

В светлый православный праздник Покрова Пресвятой Богородицы и День...

Мобильные операторы Беларуси не будут повышать тарифы до конца года

Мобильные операторы Беларуси не будут повышать тарифы до конца...

В Беларуси 14-дневный отпуск отцу при рождении ребенка может стать частично оплачиваемым

В Беларуси 14-дневный отпуск отцу при рождении ребенка может...

Стандарты для достижения Целей устойчивого развития. Всемирный день стандартизации в 2025 году

В Беларуси профессиональный праздник «День стандартизации» отмечается 14 октября....