spot_img

Працаўнікі аўтапарка падарожнічаюць па гістарычных мясцінах

Дата:

У сваёй паўсядзённай рабоце калектыў Драгічынскага АП-15 забяспечвае штодзённую перавозку людзей і  грузаў у зададзеным накірунку, дастаўляючы іх у пункты назначэння. Тут нярэдка заказваюць аўтобусы  для экскурсійных паездак па адметных і славутых мясцінах Беларусі, таму ў мясцовым аўтапарку добра ведаюць самыя запатрабаваныя  з такіх маршрутаў і перыядычна скарыстоўваюць іх пры арганізацыі сямейнага культурнага адпачынку сваіх работнікаў. Некалькі часу таму назад  па ініцыятыве кіраўніцтва і за кошт сродкаў прафкама транспартнай арганізацыі тутэйшыя працаўнікі і іх блізкія пабывалі  ў Белавежскай пушчы і ў рэзідэнцыі беларускага Дзеда Мароза, а нядаўна яны разам з дырэктарам АП-15 Мікалаем Андрэевічам Гарнастаем наведалі  старажытнейшыя помнікі нашай мінуўшчыны – Нясвіжскі і Мірскі замкавыя комплексы. І тая экскурсія ў далёкія часы пакінула незабыўныя ўражанні!

Першым па ходу гэтага турыстычнага маршрута быў Мірскі замак.  З практычнага пункту гле- джання, тут па-добраму здзіўляла і захапляла майстэрства нашых продкаў, якія, не маючы складаных інструментаў і прыстасаванняў, маглі будаваць гэтак надзейна і трывала, што праца іх захавалася і праз вякі. Прынамсі, кожны з экскурсантаў мог дакрануцца да фрагментаў сцяны, пакратаць колішнюю цэглу, хаця што надае ёй такую трываласць, калі яна не рушыцца стагоддзямі, і цяпер застаецца сакрэтам.  У сваім даўнішнім выглядзе захаваліся і вузенькія крутыя лесвіцы, якія вядуць да галоўнай башні і ў мураваныя склепы замка, інтэр’ер і мэбля многіх пакояў, дзе па тым часе разгортваліся не толькі радасныя падзеі, але і сапраўдныя жыццёвыя трагедыі, ад якіх не засцерагалі ні найвышэйшыя магнацкія пасады, ні панская раскоша і багацце…

Працаўнікі АП-15 і іх сем'і ў час прыпынку на шляху ў Мірскі замак
Працаўнікі АП-15 і іх сем’і ў час прыпынку на шляху ў Мірскі замак

Дарэчы, і  ў Мірскім, і ў Нясвіжскім замках экскурсаводы  з задавальненнем расказваюць аб таямнічых легендах і паданнях, якімі ахутана мінулае гэтых мясцін і іх колішніх насельнікаў. Значны след тут пакінуў Міхаіл Казімір Радзівіл па прозвішчу “Рыбанька”, які стаў адным з заснавальнікаў мануфактуры па вырабу знакамітых слуцкіх паясоў, узоры якіх ёсць у тутэйшай музейнай экспазіцыі. А сваё незвычайнае прозвішча, па сведчанню экскурсаводаў, магнат  атрымаў з-за празмернай схільнасці да “слабога полу”:  каб не блытаць імёны сваіх шматлікіх “сімпатый”, ён проста называў жанчын “рыбанькамі”.

Так гэта было ці не – хто зараз дакладна аб тым засведчыць? А вось тое, што яго жонкай была адна з самых разумных і таленавітых жанчын таго часу, пісьменніца, драматург, заснавальніца тэатра ў Нясвіжскай рэзідэнцыі Францішка Уршуля Радзівіл – гэта ўжо вядомы гістарычны факт.  Наведвальнікі тутэйшага музейнага комплекса і цяпер могуць убачыць макет сцэны і паглядзець у дзеянні шматлікія драўляна-металічныя прыстасаванні, якія выкарыстоўваліся ў тагачасных сцэнічных пастаноўках, каб стварыць шум дажджу, ветру, паказаць іншыя з’явы прыроды.

Працаўнікі АП-15

Адметна, што ў палацы, дзе калісьці ладзіліся багатыя балі, сучасныя наведвальнікі магнацкіх пакояў і зараз могуць паслухаць тагачасную музыку ў “жывым” выкананні, апынуцца ў атмасферы колішніх падзей з даўнішнімі атрыбутамі і рэчамі, сустрэцца з многімі гістарычнымі асобамі, партрэты якіх суправаджаюць гасцей Мірскага і Нясвіжскага замкаў на працягу ўсёй экскурсіі…

Усё гэта было цікава і пазнавальна не толькі дарослым, але і дзецям, таму культурна-пазнавальную праграму нядаўняга выхаднога дня ў аўтапарку палічылі ўдалай, і традыцыю калектыўных вандровак за кошт прафсаюзных сродкаў тут мяркуюць прадоўжыць.  На разгляд ужо вынесена прапанова наведаць   адноўлены музей Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску, музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў “Дудуткі” і гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна”.

Галіна ВІКТАРАВА

Фота аўтара

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

“Марафон единства” ждут в Пинске. Уже открыта регистрация на квест “Это все мое родное”

8 и 9 ноября республиканская общественно-культурная акция "Марафон единства"...

У жителей Дрогичинщины появилась возможность оперативно получать информацию о плановых и аварийных отключениях электроснабжения в домах

У жителей Дрогичинского района появилась возможность оперативно получать информацию...

Ежегодно в Беларуси выявляют почти 60 тыс. новых случаев заболевания раком

Ежегодно в Беларуси выявляют почти 60 тыс. случаев заболевания...

В ЦИК рассказали, как отличить настоящих сборщиков подписей от мошенников

В Беларуси с 7 ноября стартует этап сбора подписей...