spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

РАВЕСНІКІ КАНСТЫТУЦЫІ АТРЫМАЛІ ПАШПАРТЫ

Дата:

Урачыста-кранаючым атрымалася маладзёжнае мерапрыемства, якое прайшло ў панядзелак, 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятай у 1994 го-дзе. Адметна, што на гэты раз у зале гарадскога Дома культуры сабраліся многія з яе равеснікаў – 16-гадовыя школьнікі раёна – юнакі і дзяўчаты, якія нарадзіліся, раслі і сталеюць разам з Канстытуцыяй нашай дзяржавы.
З прывітальным словам да маладзёжнай аўдыторыі звярнулася старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.А.Верамейчык. Яна адзначыла, што Канстытуцыя – Асноўны Закон нашай дзяржавы, сімвал і атрыбут яе суверэнітэту. І далейшы лёс нашай маладой рэспублікі, яе моц і працвітанне ў многім будуць залежыць ад ініцыятывы і актыўнасці, працавітасці і мэтанакіраванасці тых, хто толькі ступае на парог самастойнага жыцця.
Юнакам і дзяўчатам, якім споўнілася 16 гадоў, Ганна Аляксандраўна ўручыла пашпарты – дакументы, што гарантуюць маладым не толькі многія правы, але і надаюць ім пэўныя абавязкі і ўзровень адказнасці. Такім чынам, удвая святочным гэты дзень стаў для Дашы Макарэвіч з Сіманавіцкай АСШ, Сяргея Васілінчыка з Гутаўскай АСШ, Сяргея Дуньковіча з Драгічына і яшчэ каля 20 школьнікаў і навучэнцаў.
Ад імя сваіх равеснікаў, якія ўпершыню атрымалі пашпарты, выступіла вучаніца Бездзежскай АСШ, выдатніца вучобы Юлія Шумак. Яна гаварыла аб тым, што разам з атрыманнем гэтага дакумента ў іх адкрываюцца новыя магчымасці для таго, каб рэалізаваць свае здольнасці і памкненні на карысць грамадства, каб памнажаць духоўныя набыткі і ўдасканальваць навукова-тэхнічны патэнцыял сваёй Айчыны, каб быць адказнымі за яе харчовую, эканамічную і экалагічную бяспеку.
Свята завяршыў канцэрт мастацкай самадзейнасці, у якім асабліва сімвалічнай была песня ў выкананні Арцёма Саладухі. “Нараджаецца новы дзень для любові і дабра”, — спяваў юны саліст цэнтра пазашкольнай работы, і гэтыя пачуцці падзялялі і падтрымлівалі дружнымі апладысментамі дзесяткі юных слухачоў…

Галіна ШАФРАН.
НА ЗДЫМКАХ: выдатніца Бездзежскай АСШ Юлія Шумак (злева) і яе равесніца з Сіманавіцкай школы Дар’я Макарэвіч, якія атрымалі пашпарты ў Дзень Канстытуцыі РБ; старшыня райсавета дэпутатаў Г.А.Верамейчык разам з юнымі грамадзянамі нашай краіны.
Фота аўтара.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичине прошел районный этап спортивно-патриотической игры «Зарница»

Площадкой для проведения игры, приуроченной в этом году к...

Александр Лукашенко раскрыл планы беглых и предупредил: разговор с ними не будет длинным

Президент Беларуси, председатель ВНС Александр Лукашенко на заседании VII...

Александр Лукашенко рассказал о наращивании ударно-наступательного потенциала НАТО вокруг Беларуси

Президент Беларуси, председатель VII Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко...