spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

У райцэнтры прайшоў першы восеньскі кірмаш

Дата:

Напэўна, наш працавіты драгічынскі люд сапраўды заслужыў добрага адпачынку не толькі па даце ў зямным календары, але і ў нябеснай канцэлярыі, бо сёлетнія масавыя мерапрыемствы ў нашым райцэнтры праходзяць пры цудоўным надвор’і. Гэта пацвердзіў і нядаўні восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш. Нягледзячы на тое, што ўвесь папярэдні тыдзень ліў дождж, а на выхадныя дні сіноптыкі палохалі “аранжавым” узроўнем небяспекі са шквалістым ветрам, нядзельная раніца 9 кастрычніка выдалася на дзіва пагоднай і яснай. І многія гараджане і прыезджыя госці паспяшаліся на вуліцу Карла Маркса, дзе ўжо не першы год запар ладзяцца восеньскія кірмашы і ўздоўж якой у чарговы раз размясціліся прывабныя гандлёвыя рады.

Найпершым чынам пакупнікі спяшаліся туды, дзе сельгаскааператывы, фермерскія гаспадаркі і ўладальнікі прысядзібных участкаў прадавалі сваю сезонную прадукцыю: збожжа, бульбу, агародніну, садавіну. Гаспадары імкнуліся прывабіць не толькі асартыментам, але і адмысловай выкладкай сваіх тавараў. Некоторыя гандлёвыя месцы былі прадстаўлены ў выглядзе каларытнага этнасялянскага падвор’я з разнастайнымі кампазіцыямі з прыроднага матэрыялу, што, зразумела, прыцягвала ўвагу многіх прахожых. А спыніўся чалавек, палюбаваўся, прыцаніўся, а там, глядзіш, і прыдбаў нешта. Шматлюдна было і ля імправізаванай сцэны, дзе, нягледзячы на сваё прафесійнае свята, добры настрой гандлярам, пакупнікам і аглядальнікам іх прадукцыі стваралі самадзейныя артысты.

Адметнасцю нядаўняга восеньскага кірмашу стала і тое, што з часам, калі дзень пачаў хіліцца бліжэй да абеду, прадаўцы ахвотна зніжалі цэны на свой тавар. Прынамсі, адборную бульбу племзавода “Заказельскі”можна было набыць па 1500 недэнамінаваных рублёў за кілаграм, капусту фермерскай гаспадаркі “Устымчук” – па 2500 рублёў, яблыкі розных гатункаў СВК “Імянінскі”, фермерскіх гаспадарак “Жарко” і “Янаўскае – па 5000 рублёў за кілаграм і г.д.

У самым шырокім асартыменце былі прадстаўлены саджанцы пладовых дрэў, дэкаратыўных кустарнікаў і разнастайных восеньскіх кветак. Прывабна і зручна быў аформлены гандлёвы павільён мясцовага райспажыўтаварыства, дзе прапаноўвалася прадукцыя тутэйшага хлебазавода і кандытарскага цэха. І чарга за свежай духмянай выпечкай не змяншалася….

Але ж, мяркуючы па паказчыках, найбольшым попытам на нядаўнім кірмашы карысталася прадукцыя рыбгаса “Днепрабугскі”, а таксама цёплыя і недарагія коўдры і падушкі Антопальскай ватна-прадзільнай фабрыкі: у параўнанні з аналагічным мінулагоднім кірмашом гэтыя прадпрыемствы павялічылі сваю гандлёвую выручку больш як у паўтара раза…

Былі пакупнікі, якія ахвотна набывалі ўсемагчымыя тавары, мяхамі і сеткамі закуплялі недарагую сельскагаспадарчую прадукцыю, каб назапасіць яе на зіму. Другія ж проста прагульваліся па шчодрых гандлёвых радах, прыцэньваліся да выкладзенага асартыменту, ведаючы, што гэта – не апошні кірмаш і што наступны адбудзецца

23 кастрычніка. Тады ж будуць падведзены вынікі конкурсу на лепшае афармленне гандлёвых месцаў, таму ў некаторых патэнцыяльных прадаўцоў яшчэ ёсць шанс паказаць свой тавар у найлепшым выглядзе і аздабленні.

dsc_0001 dsc_0003 dsc_0011 dsc_0049 dsc_0057 dsc_0068 dsc_0126 dsc_0132

Галіна ВІКТАРАВА

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичинском районе поздравили ветеранов войны и вручили выплаты ко Дню Победы

Сегодня с наступающим праздником Победы поздравляли ветеранов, проживающих в...

В Дрогичине выбрали «Мисс Малютку»

Вчера, 25 апреля, в городском Доме культуры в очередной...

В Дрогичинском РОВД вручили награды ликвидаторам последствий аварии на Чернобыльской АЭС

В районном отделе внутренних дел состоялось памятное мероприятие, приуроченное...