Шаленства жывёлы – пагроза для людзей

Дата:

Санітарная служба раёна апошнім часам  неаднаразова заклікала да пільнасці ў сувязі з тым, што пачасціліся выпадкі, калі людзей кусаюць незнаёмыя сабакі ці кошкі. Як паведаміў галоўны ўрач РЦГіЭ М.М.Стахейка, сёлета за медыцынскай дапамогай з такой  нагоды  звярнуліся 68 чалавек, і гэта на 30 працэнтаў больш, чым за адпаведны перыяд леташняга года. Прычым,  у раёне ў трох выпадках пацвердзілася шаленства жывых істот, ад якіх пацярпелі людзі: хворымі былі прызнаны сабака ў Селішчах, тхор у Заплессі і кот у Драгічыне. Абгрунтаваную трывогу ўзмацніла і тое, што ўпершыню за апошнія гады ў Беларусі быў зарэгістраваны выпадак шаленства са смяротным зыходам: у Магілёўскай вобласці памерла жанчына перадпенсійнага ўзросту, якая пасля небяспечнага ўкусу занадта позна звярнулася за медыцынскай дапамогай.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Нотариусы Беларуси 15 мая проведут бесплатное консультирование многодетных матерей и матерей, воспитывающих детей-инвалидов

15 мая нотариусы Республики Беларусь проведут республиканскую благотворительную акцию...

В Дрогичине состоялось общерайонное «родительское НЕсобрание»

На базе средней школы № 1 г. Дрогичина 8...