spot_img

Што клапоціць прафсаюзных лідараў?

Дата:

Насычанай і змястоўнай выдалася мінулая серада, 23 лістапада, для прафсаюзных лідараў Драгічыншчыны: у першай палове дня прадстаўнікі гэтай грамадскай арганізацыі прынялі ўдзел у рабоце савета раённага аб’яднання прафсаюзаў, а затым пабывалі на экскурсіі ў Ваенна-гістарычным музеі імя Д.К.Удовікава і далучыліся да відовішчнага мерапрыемства пад дэвізам “Народныя таленты табе, Беларусь!”, якое было праведзена ў гарадскім Доме культуры.

Але – аб усім па парадку.

Афіцыйная сустрэча прафсаюзных лідараў, якая праходзіла ў зале пасяджэнняў Драгічынскай школы мастацтваў, прадугледжвала абмеркаванне вынікаў дзейнасці работы грамадскай арганізацыі за мінулы перыяд і планаванне работы на перспектыву. З асноўнай справаздачай па гэтай тэме выступіў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў А.І. Спосаб. Анатолій Іванавіч адзначыў, што членствам у прафсаюзах ахоплена значная частка насельніцтва, а значыць, арганізацыя мае непасрэднае дачыненне да ўсяго, што адбываецца ў краіне, у працоўных калектывах, ва ўзаемаадносінах паміж наймальнікамі і работнікамі. Перад прафсаюзамі стаяць няпростыя задачы – захаваць працоўныя калектывы і сацыяльныя гарантыі людзей, падтрымаць і абараніць чалавека ў выпадку такой неабходнасці, і прафсаюзныя актывісты не заставаліся ўбаку ад вырашэння гэтых праблем. Многія спрэчныя сітуацыі пры садзеянні кіраўніцтва і кваліфікаваных юрыстаў абласнога аб’яднання прафсаюзаў паспяхова ўладкоўваліся.

Асобную ўвагу дакладчык звярнуў на ролю прафсаюзаў у прапагандзе і сцвярджэнні здаровага ладу жыцця. А.І. Спосаб адзначыў, што ў раёне ёсць нямала калектываў, дзе прафкамы актыўна спрыяюць таму, каб працаўнікі займаліся фізкультурай і спортам, у прыватнасці, фінансуюць наведванне басейна гімназіі і спартыўнага клуба “Асілак”. У ліку такіх былі адзначаны: прадпрыемства “Экзон-Глюкоза”, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, ДБУ-32, райспажыўтаварыства і іншыя. Добрым прыкладам для пераймання з’яўляецца і той факт, што ў калектыўныя дагаворы ААТ “Экзон”, райбальніцы і раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ўнесена палажэнне аб дадатковых матэрыяльных выплатах работнікам, якія не маюць пропускаў рабочых дзён па бальнічных лістах.

Шырокую папулярнасць у нашым раёне набывае творчы конкурс “Новыя імёны Беларусі”, арганізатарамі якога выступаюць прафсаюзы. Сёлета, акрамя выканаўцаў і музыкантаў, паўдзельнічаць у творчым саперніцтве маглі народныя майстры і ўмельцы. І падставай для гонару стала тое, што прадстаўнікі Драгічыншчыны адразу ў дзвюх намінацыях выйшлі ў фінал: на рэспубліканскай сцэне выступіў сямейны калектыў пад кіраўніцтвам Валянціны Мікалаеўны Лук’яновіч з вёскі Леснікі, а ткачыха з Бездзежа Ніна Лукінічна Янушчык мела магчымасць паказаць свае работы на выставе ў Мінску.

У сваім выступленні А.І.Спосаб падзякаваў прафсаюзным лідарам Алене Вітальеўне Міховіч (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі), Валянціне Ігнатаўне Аўсеенка (райбальніца), Ірыне Васільеўне Чырко (райспажыўтаварыства), Сяргею Пятровічу Дышко і Таццяне Юльянаўне Субоцька (ліцэй) за актыўны ўдзел у выяўленні новых талентаў і значны ўклад у правядзенне творчага конкурсу.

У ходзе пасяджэння савета раённага аб’яднання прафсаюзаў вялася гаворка аб дапамозе, якая аказваецца гэтай грамадскай арганізацыяй шматдзетным і малазабяспечаным сем’ям, а таксама дзеткам-сіротам і інвалідам, і першынство ў гэтай добрай справе трымаюць ААТ “Экзон”, Драгічынскі лясгас, райспажыўтаварыства, райкамунгас, райаграсэрвіс і іншыя сельгаспрадпрыемствы. Сёлета на гэтыя мэты было выдаткавана 25 000 рублёў прафсаюзных сродкаў і 65 000 рублёў – са сродкаў наймальніка. Гаварылася і аб сацыяльнай абароненасці маладых спецыялістаў: у некаторых калектывах ім павышаюць стаўкі асноўнага тарыфнага акладу, поўнасцю ці часткова кампенсуюць затраты на арэнду жылля, прадастаўляюць дадатковыя аплачваемыя водпускі для здачы экзаменацыйных сесій пры завочным навучанні ў вну і г.д.

А.І.Спосаб звярнуў увагу прысутных на тое, што сёлета пры падтрымцы прафсаюзаў быў выдадзены зборнік-даведнік гістарычных памятнікаў Беларусі, у які ўключаны і некаторыя аб’екты Драгічыншчыны, у прыватнасці музейны комплекс “Бездзежскі фартушок”, капліца-пахавальня роду Ажэшкаў у Закозелі, сядзіба Віславухаў у Пярковічах, біялагічны заказнік “Званец”, а таксама праваслаўныя храмы Драгічына, Антопаля, Бездзежа, Валаўля, Пярковіч і Папіны. Працягваючы тэму экскурсійнага адпачынку і аздараўлення, Анатолій Іванавіч абстрагаваў увагу на тым, што зімой актывізуецца работа па санаторна-курортнаму лячэнню, і санаторыі “Белпрафсаюзкурорта” прадаставяць членам прафсаюза зніжкі ў памеры 25% .

Дакладчык парэкамендаваў актыўней выкарыстоўваць бясплатныя выязныя прыёмы і юрыдычныя кансультацыі, у ходзе якіх на прадпрыемствах Драгічыншчыны кваліфікаваныя спецыялісты абласнога аб’яднання прафсаюзаў могуць не толькі даць карысную параду, але і дапамагчы пры неабходнасці скласці заяву для абароны інтарэсаў чалавека ў судовым парадку.

Што ж датычыць праблем, то, як прызнаў А.І.Спосаб, пакуль з асаблівай цяжкасцю даецца стварэнне новых прафсаюзных арганізацый у калектывах з прыватнай формай уласнасці…

Свае меркаванні па пытаннях, узнятых у асноўным дакладзе, выказалі прафсаюзныя лідары Алена Вітальеўна Міховіч (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі) і Ала Іванаўна Бурчак (камбікормавы завод). У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел і выступілі намеснік старшыні абласнога аб’яднання прафсаюзаў Вячаслаў Пятровіч Салавей і старшыня раённага Савета дэпутатаў Святлана Уладзіміраўна Барташ.

Затым да прысутных звярнуўся дырэктар Ваенна-гістарычнага музея імя Удовікава Сяргей Уладзіміравіч Гранік, які расказаў гісторыю стварэння гэтай установы і запрасіў на экскурсію. А далей прафсаюзных актывістаў, да якіх далучыліся ветэраны і радавыя члены гэтай арганізацыі, чакала тэматычная канцэртная праграма, якая была праведзена ў гарадскім Доме культуры.

З уступным словам да прысутных звярнуўся А.І.Спосаб, які адзначыў, што мерапрыемства праводзіцца ў рамках Тыдня прафсаюзнай культуры, і яно накіравана на падтрымку таленавітых народных творцаў. Граматамі і памятнымі падарункамі раённага аб’яднання прафсаюзаў была адзначана творчая дзейнасць многіх самадзейных артыстаў, у ліку якіх – салісты Мікалай Дзмітрыевіч Ільютка, Таццяна Юльянаўна Субоцька, гумарыстка Алена Рыгораўна Курылюк, ветэран педагагічнай справы, удзельніца і пераможца песенных конкурсаў Валянціна Паўлаўна Базанчук, удзельніца аб’яднання “Званы Палесся” Алена Аляксандраўна Ясько і іншыя выканаўцы. Ушанаванне актыўнейшых аматараў народнай творчасці прадоўжылі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Леанід Сцяпанавіч Куроўскі і старшыня ведамаснага прафкама Алена Вітальеўна Міховіч, і многія з самадзейных артыстаў, у сваю чаргу, парадавалі гледачоў захапляючымі канцэртнымі нумарамі.

Тыдзень прафсаюзнай культуры завяршаецца, і трэба прызнаць, што дзеля таго, каб ён быў змястоўным, карысным і пазнавальным, прафсаюзныя актывісты нядрэнна папрацавалі. Але яшчэ больш спраў у іх – наперадзе.

Профсоюзы 3 6 dsc_0161 dsc_0168 dsc_0172 dsc_0176 dsc_0202 dsc_0203 dsc_0225

Галіна ШАФРАН

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Выпускники Дрогичинщины попрощались со школой

Пятничным вечером, 14 июня, на центральной площади звучали песни...

Александр Протасевич: «Наша главная задача – выявление заболеваний на ранней стадии»

Традиционно в третье воскресенье июня в Республике Беларусь отмечается...

Изменение в правилах подготовки организаций к отопительному сезону

Отопительный сезон 2023/2024 завершён. В преддверии подготовки к новому...

В конце мая в Брашевичской СШ прошла встреча-­реквием «Через века, через года – помните!»

Когда это будет, не знаю: В краю белоногих берез Победу девятого мая Отпразднуют...