spot_img

Справа прыватная – карысць агульная. Вяртанне да зямлі

Дата:

Заўважана, што дом без гаспадара вельмі хутка старэе: год-другі – і на месцы ладнай хаціны  застаюцца руіны. І такія збудаванні – з пустымі або пазабіванымі аканіцамі, напаўразабранымі дахамі і сценамі, з парослымі травой і кустоўем сцежкамі-дарожкамі на падворку, – ёсць ці не ў кожнай вёсачцы, што ў свой час трапіла ў лік малаперспектыўных і цяпер разам з апошнімі жыхарамі дажывае свой век. У некаторых населеных пунктах  незапатрабаванымі застаюцца не толькі прыватныя дамы, але і аб’екты дзяржаўнай уласнасці: былыя школкі, клубы, дамы сацыяльных паслуг…

Уладальнік фермерскай гаспадаркі "РэпкаАгра" Генадзь Мікалаевіч Якоўчык
Уладальнік фермерскай гаспадаркі “РэпкаАгра” Генадзь Мікалаевіч Якоўчык

Гэтыя асірацелыя сядзібы нярэдка становяцца распаўсюджвальнікамі антысанітарыі, пустазелля і ачагамі дадатковай пажарнай небяспекі і таму выклікаюць пастаянную занепакоенасць мясцовых улад. Па даручэнню Прэзідэнта, ужо не першы год на ўсіх узроўнях вядзецца работа па прыцягненні ў абарот нерухомасці, якая не выкарыстоўваецца па свайму прамому назначэнню. І хаця аб’ектаў дзяржаўнай маёмасці, якія прадаюцца праз аўкцыёны, пакінутых сядзіб і прылягаючых да іх зямельных участкаў, якія прапаноўваюцца жадаючым наладзіць сваю справу, яшчэ даволі многа, але ж на сённяшні дзень у гэтым накірунку ёсць і станоўчыя зрухі. На фоне апусцелых двароў і вуліц у малаперспектыўных вёсках можна ўбачыць і абнадзейваючыя астраўкі гаспадарлівасці і дагледжанасці. Адзін з такіх знаходзіцца пры ўездзе з Папіны ў вёску Людвінова, акурат насупраць памятнага знака ў гонар таго, што ў гэтых мясцінах жыла і пісала свае лепшыя творы пісьменніца Эліза Ажэшка. Тут, у былым будынку сельскага клуба і бібліятэкі і на прылягаючай да яго тэрыторыі, стараецца наладзіць сваю прыватную справу вясковец Г.М. Якоўчык, які пражывае ў суседняй Папіне.

Генадзь Мікалаевіч – адзін з тых маладых прадпрымальнікаў, які не імкнецца рабіць са свайго занятку нейкую “камерцыйную тайну”. Ён падкрэслівае, што вядзе сваю дзейнасць у рамках закона, хаця на справе не ўсё і не заўжды атрымліваецца так, як было першапачаткова задумана і запланавана. Бо ў сялянскай рабоце і жыццё, і надвор’е, і попыт на тую ці іншую прадукцыю штораз уносяць свае карэктывы.

Наш суразмоўнік узгадвае, што некаторы час таму назад у яго, як і ў многіх тутэйшых жыхароў, узнікла жаданне пасадзіць і выгадаваць свой малінавы сад, і ён падаў у райвыканкам заяву з просьбай выдзеліць зямельны надзел для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі. Спачатку ён апрацаваў і засадзіў маліннікам тры гектары на ўскрайку Людвінова, а потым папрасіў у валоданне яшчэ і невялікі сумежны ўчастак. Малады вясковец аформіў фермерскую гаспадарку, а свежаапрацаваную зямлю засадзіў клубніцамі. Паколькі на полі радня і блізкія Генадзя праводзілі нямала часу, то ў сямейных размовах раз-пораз агучваліся думкі, што няблага было б у гэтых мясцінах набыць сваё памяшканне.

А потым Г.М.Якоўчык убачыў аб’яву, што з аўкцыёна прадаецца будынак былога сельскага клуба-бібліятэкі ў Людвінова, які акурат межаваў з яго полем. Год таму назад Генадзь Мікалаевіч выкупіў збудаванне з умовай арганізацыі і развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці. Што ўдалося дасягнуць за такі непрацяглы час?

У былога сельскага клуба вёскі Людвінова – новы ўладальнік, які падтрымлівае памяшканне і прылягаючую да яго тэрыторыю ў належным парадку
У былога сельскага клуба вёскі Людвінова – новы ўладальнік, які падтрымлівае памяшканне і прылягаючую да яго тэрыторыю ў належным парадку

Радуе галоўнае: і тэрыторыя, і будынак пад пільным гаспадарскім наглядам маюць  сапраўды дагледжаны выгляд. Усё наўкола вычышчана, дрэвы акуратна падрэзаны, ля дарогі густой агароджай высаджаны вечназялёныя туі. “Мне здаецца, сітуацыю на прыдбаным участку я не пагоршыў, а наадварот, стараўся акультурыць гэта месца і надаць яму прывабнае аблічча”, – разважае Г.М.Якоўчык. Больш таго: Генадзь Мікалаевіч па меры магчымасці імкнецца падтрымліваць у належным парадку і памятны знак у гонар Элізы Ажэшка, што ўстаноўлены праз дарогу – акурат насупраць будынка, набытага ім у карыстанне.

Наш суразмоўнік паказаў і тое, як і наколькі задзейнічана плошча набытага ім  аб’екта. У адным  крыле памяшкання ўстаноўлены клеткі, дзе вядзецца развядзенне перапёлак і вытворчасць перапяліных яек. Праўда, наладзіць іх масавы выпуск, як прызнаецца фермер,  пакуль не атрымліваецца, бо няма шырокага збыту гэтай прадукцыі. “У магазіны завозяць перапяліныя яйкі з буйной птушкафабрыкі, і мне складана канкурыраваць з такой добра наладжанай вытворчасцю. Але паколькі прадукцыя з маёй фермерскай гаспадаркі каштуе танней, чым у краме, то яе разбіраюць знаёмыя”, – расказвае Г.М.Якоўчык.

Адным з напрамкаў развіцця фермерскай гаспадаркі ў Людвінова з'яўляецца развядзенне перапёлак і вытворчасць перапяліных яек
Адным з напрамкаў развіцця фермерскай гаспадаркі ў Людвінова з’яўляецца развядзенне перапёлак і вытворчасць перапяліных яек

Тут жа, у гэтай старане будынка, наладжана і зборка тары для ягадных культур. Пакуль гатовыя карзіны займаюць даволі многа месца, але чым бліжэй будзе сезон збору клубніц і маліны – тым вышэйшым, – як мяркуе ўласнік,– будзе на іх попыт.

У суседнім крыле будынка размешчана выстава малюнкавых узораў розных відаў  ягадных культур, у прыватнасці – маліны і трускалак. Тут жа знаходзіцца і сціплы рабочы кабінет, дзе наш суразмоўнік дзеліцца сваімі – не, не планамі, а хутчэй – марамі. Генадзь Мікалаевіч расказвае, што ў аддаленай перспектыве яму вельмі б хацелася вярнуць гэтаму памяшканню статус культурнай установы і, калі будзе такая магчымасць, абуладкаваць у ім нешта накшталт музея-аграсядзібы ў стылі тых даўніх часоў, калі тут жыла і стварала свае бессмяротныя творы слынная пісьменніца Эліза Ажэшка. Бо, як сцвярджаюць даведнікі, нават многія кніжныя вобразы аўтарка брала з тутэйшых мужыкоў і паляшуцкага жыцця…

“Добра было б захаваць  памяць аб тых падзеях. Але ж пакуль я раблю тое, што трэба, і так, як прадугледжана законам, і не перастаю марыць аб тым, што хачу. А час пакажа…”, – зазначае Г.М.Якоўчык.

Сваю людвіноўскую фермерскую гаспадарку ён зарэгістраваў пад назвай  “РэпкаАгра”. У сціплым пакойчыку, які Генадзь Мікалаевіч называе рабочым кабінетам, вісіць рэпрадукцыя  карціны паводле вядомай казкі “Дзедка і рэпка”, якая у многім абагульняе вобраз сучаснага селяніна-фермера і ў чымсьці здаецца вельмі сімвалічнай: удасца ці не ўдасца яму дасягнуць мэты і выцягнуць тую жаданую рэпку?

Галіна ШАФРАН

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

ЦИК: образование территориальных комиссий по выборам Президента Беларуси завершится 6 ноября

Образование территориальных комиссий по выборам Президента Беларуси завершится 6...

За неделю на дорогах Брестской области задержали около 30 нетрезвых водителей

За неделю на дорогах Брестской области задержали около 30...

Не прожигай свою жизнь!

Согласно оперативным данным, за 10 месяцев текущего года в...