Трафеі "ціхага палявання"

Вось такую сямейку грыбоў знайшла нядаўна жыхарка вёскі Бездзеж Лідзія Усцінаўна Янушчык. А раслі баравічкі ў лесе, які жанчына калісьці сама садзіла і які знаходзіцца за 200 метраў ад яе хаты. Дарэчы, адзін грыб-баравік заважыў звыш аднаго кілаграма.

Іван ЮШКЕВІЧ

Фота аўтара