У Драгічыне прайшло святочнае мерапрыемства для ветэранаў-медыкаў

Дата:

Душэўная дружалюбная абстаноўка панавала 2 кастрычніка ў чытальнай зале Драгічынскай бібліятэкі. На сустрэчу сабраліся ветэраны – медработнікі Драгічынскай райбальніцы, прадстаўнікі адміністрацыі і прафсаюзнай арганізацыі лячэбнай установы.
У напружаным графіку сваёй работы галоўны ўрач райбальніцы Аляксандр Сцяпанавіч Пратасевіч знайшоў час, каб у нефармальнай абстаноўцы пагутарыць з былымі работнікамі, аб сумеснай працы з якімі ў яго засталіся толькі самыя прыемныя ўспаміны.


Старшыня прафсаюзнай арганізацыі медустановы Дзмітрый Аляксандравіч Юрашэвіч працуе параўнальна нядаўна і многіх ветэранаў нават не ведае, аднак ад чыстага сэрца ён пажадаў былым калегам актыўнага даўгалецця і моцнага здароўя.
Валанцёрская група Чырвонага Крыжа “Другое дыханне” падарыла прысутным шмат прыемных хвілін. У іх выкананні гучала нямала душэўных песень, але адна з іх – “Дажывем да ста пяці” – надта спадабалася ўсім. Гэта і не дзіўна: артысты-­валанцёры – удзельнікі клуба “Спатканне” тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, у якім яны рэгулярна праводзяць свае рэпетыцыі, часта сустракаюцца і ўдзельнічаюць у многіх іншых масавых мерапрыемствах. Мне здаецца, каб нехта спазніўся б на гэтую сустрэчу, а такіх, вядома, не было, то мог бы падумаць, што на сцэне прафесійныя сталічныя артысты – настолькі ўдала ў групе падабраны выканаўцы і рэпертуар.


Душою калектыва па праву лічыцца патомны гарманіст Васіль Сцяпанавіч Салівончык. Сярод шматлікіх выканаўцаў і былыя медработнікі Валянціна Сяргееўна Палхоўская, Вольга Васільеўна Логвіна, Мікалай Мікалаевіч Бурчак.
Салісты, якія выступалі падчас сустрэчы, таксама вядомыя ў медыцынскім асяроддзі людзі – Любоў Мікалаеўна Байдук і Ніна Іосіфаўна Грыцук. Да выхаду на заслужаны адпачынак яны працавалі ў раённай бальніцы.
Шмат гадоў таму ў наш раён прыехала сямейная пара ўрачоў – Уладзімір Пятровіч і Людміла Васільеўна Скорб. Прыехала і засталася тут назаўсёды. Цёпла і пранікліва расказалі яны аб сваім цяперашнім жыцці, яго праблемах, цяжкасцях і кур’ёзах. Заслугоўвае павагі той факт, што вопыт і ўменні Уладзіміра Пятровіча запатрабаваны да гэтай пары. Па-ранейшаму ён працуе ўрачом-­хірургам на карысць удзячным пацыентам і маладым калегам.
Ад шчырага сэрца Мікалай Мікалаевіч Бурчак падзякаваў медработнікам за іх нялёгкую працу і вялікую дапамогу, а таксама ўрачам, якія ў гады дзяцінства выратавалі яму жыццё. Мо, таму працяглы час ён і працаваў у бальніцы электрыкам, а цяпер разам з самадзейнымі артыстамі дорыць усім душэўныя песні.
Аб людзях элегантнага ўзросту гаварылі на сустрэчы старшыня ветэранскай арганізацыі Марыя Сяргееўна Шынгерэй, а таксама Лідзія Сяргееўна Рудзько і Таццяна Міхайлаўна Лохіна. Тэматыка сустрэчы, а таксама людзі, якія прысутнічалі на ёй, ім дарагія і блізкія, бо ўсе яны людзі залатога ўзросту, багатага жыццёвага вопыту і аптымізму.


У гэты дзень ветэраны атрымалі невялікія, але даволі патрэбныя падарункі – наборы прадукцыі РУП “Экзон”, якія прадпрыемства прапанавала ў якасці спонсарскай дапамогі.
Сардэчную дружалюбную атмасферу сустрэчы дапамаглі стварыць работнікі раённай бібліятэкі Алена Рыгораўна Богуш і Святлана Аляксандраўна Аполька, а таксама салістка Вольга Міхайлаўна Нічыпорчык.
З прыемнымі ўражаннямі вярталіся былыя медработнікі дамоў. Вярталіся з вялікім жаданнем праз некаторы час сустрэцца разам яшчэ раз, пагутарыць пра здароўе, успомніць сумесную працу, праспяваць любімыя песні і падарыць добры настрой адзін аднаму.

Аляксандр РЭПІХА.

Фота аўтара.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичине прошла сельскохозяйственная ярмарка (ФОТОРЕПОРТАЖ)

На ярмарке был представлен широкий ассортимент плодовоовощной  продукции: зерно,...

Сорок лет исполнилось народному фольклорному коллективу «Криниченька»

Сорок лет исполнилось народному фольклорному коллективу «Криниченька» Завершского сельского...

«Павлин, говоришь?..» Экзотическая птица прижилась на подворье жительницы Закозеля

Удивительный домашний зоопарк создала на своем подворье Елена Момотюк из агрогородка...

В Дрогичине чествовали работников культуры

Сегодня, 9 октября, в зрительном зале городского Дома культуры...