spot_img
spot_imgspot_imgspot_imgspot_img

У Дзень Незалежнасці ў радзільным аддзяленні з’явіўся на свет хлопчык

Дата:

3 ліпеня беларусы адзначылі галоўнае нацыянальнае свята – Дзень Незалежнасці. А для маленькага хлопчыка па прозвішчу Клімчук вагой 3650 грамаў, які з’явіўся на свет у  радзільным аддзяленні Драгічынскай райбальніцы,  гэта дата стала яшчэ і асабістым днём нараджэння. У сям’і Вольгі Пятроўны Клімчук з вёскі Ліпнікі ён — другі сыночак, таму заканамерна, што, віншуючы бацькоў з гэтай падзеяй, многія жадалі ім шукаць яшчэ і дачушку.

Маладой маме Вользе Пятроўне Клімчук уручае кветкі і падарунак Васіль Васільевіч Нагурны
Маладой маме Вользе Пятроўне Клімчук  уручае кветкі і падарунак Васіль Васільевіч Нагурны

Адметна, што маладая мама і наш нованароджаны суайчыннік атрымалі падарунак  ад старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Андрэевіча Сумара, які разам са словамі найлепшых пажаданняў  у раддом прывёз і перадаў віноўнікам урачыстасці намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Іванавіч Нерад.

Да Дня Незалежнасці прыўрочана і традыцыйная акцыя “Белая Русь” – з любоўю да дзяцей”, у рамках якой прадстаўнікі гэтага грамадскага аб’яднання віншуюць тых малышоў, чыё нараджэнне супала з галоўным дзяржаўным святам. Вось і  старшыня раённага аддзялення “Белай Русі” Васіль Васільевіч Нагурны наведаў мясцовы раддом з прыемнай місіяй. Ён уручыў кветкі і падарунак маладой маме Вользе Пятроўне Клімчук і яе маленькаму сыну, для якіх 3 ліпеня стала двайным святам, і сардэчна пажадаў ім здароўя, радасці і сямейнага дабрабыту.

Галіна ШАФРАН

Фота Івана ЛЯОНЧЫКА

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичине прошел районный этап спортивно-патриотической игры «Зарница»

Площадкой для проведения игры, приуроченной в этом году к...

Александр Лукашенко раскрыл планы беглых и предупредил: разговор с ними не будет длинным

Президент Беларуси, председатель ВНС Александр Лукашенко на заседании VII...

Александр Лукашенко рассказал о наращивании ударно-наступательного потенциала НАТО вокруг Беларуси

Президент Беларуси, председатель VII Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко...